Навіны

Адрамантуюць навесы, лавы, душавыя кабінкі. Як пляжы ў Гродне рыхтуюць да купальнага сезона 2024?

Гродзенскія гарадскія пляжы плануюць падрыхтаваць да купальнага сезона да 1 траўня 2024 года. З-за цёплага надвор’я службы, якія адказваюць за навядзенне парадку на пляжах, былі вымушаны паскорыцца, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродна» са спасылкай на Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Гарадскі пляж. Ілюстрацыйнае фота.

Парадкі наводзяць на пляжах побач з ракой Нёман: Цэнтральным, у лесапарках Пышкі і Ласосна, а таксама на возеры Юбілейным.

«Праведзены рамонт малых архітэктурных формаў, лаваў, душавых кабінак, душавых установак на тэрыторыі пляжа Цэнтральны. Праведзена рэвізія сістэмы водаадвядзення і водазабеспячэння грамадскай каналізаванай прыбіральні на возеры Юбілейнае. Праведзены рамонт фантанчыкаў для піцця», — сказала загадчыца аддзялення камунальнай гігіены Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марына Коршук.

Таксама зараз адбываецца рамонт ценявых навесаў, пераапранальняў, біяпрыбіральняў і інфармацыйных стэндаў на гарадскіх пляжах.

Правяраць бяспечнасць вады будуць штотыдзень

Да пачатку купальнага сезона служба гігіены, якая адказвае за якасць вады, двойчы павінна правесці пробы вады на яе бяспеку. З 1 чэрвеня ваду будуць два разы ў месяц правяраць на санітарна-хімічныя паказчыкі, а штотыдзень — браць пробу на мікрабіялагічныя паказчыкі бяспекі.

Планавалі навесці парадкі да канца красавіка

Падрыхтоўку гарадскіх пляжаў да купальнага сезона планавалі скончыць да 20 красавіка 2024 года. Для добраўпарадкавання Гродзенскае Таварыства выратавання на водах (ТВВОД) планавала заключаць дамовы з арганізацыямі жыллёва-камунальных гаспадарак. Менавіта яны нясуць адказнасць за гродзенскія пляжы.

Да сезона рыхтуюць не толькі пляжы

У канцы красавіка — пачатку траўня 2024 года Нёман плануюць падрыхтаваць да судаходства. Гэтым будзе займацца прадпрыемства «Белводшлях», якое хоча прыбраць смецце і правесці прафілактыку заморных з’яваў [гібель рыбы ў вініку зніжэння кіслароду ў вадзе — Hrodna.life].

Чытайце таксама: Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскім раёне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024