Гродзенскі бар «Гараж» пераязджае на вуліцу 1 Мая. Яго плануюць адкрыць у будынку фабрыкі «Элод». Адпаведную шыльду размясцілі на ўваходзе ў памяшканне.
Бар «Гараж» адкрылі ў снежні 2021 года. Ён размяшчаўся на вуліцы Вялікая Альшанка, 1. Уладальнікі ўстановы пазіцыянуюць яго як «першы бар у мікрараёне Альшанка». Там праводзілі дыскатэкі, святочныя вечарыны да Новага года, 14 лютага, 8 сакавіка, Хэлоўіна, а таксама рэтра-дыскатэкі. Акрамя гэтага, там можна было паспяваць у караоке. Зараз у шапцы профілю ў Instagram напісана, што бар часова не працуе. Апошні пост на старонцы бара апублікавалі ў красавіку 2023 года.
У будынку на вуліцы 1 Мая, 7 раней размяшчалася фабрыка «Элод», на якой шылі адзенне. Зараз там вытворчасць пальчатак фабрыкі «Акцэнт». Сёння там размяшчаюцца фотастудыі LUNA і Estetika, трэнажорная зала «Павуціна», крамы «Светофор» і FixPrice і школа вокала Voice On. Таксама ў будынку здаюць у арэнду памяшканні для офісаў.
Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…
Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…
XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…
Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…
У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…
Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…