Навіны

Без сэлфі не атрымаецца: візавыя цэнтры Польшчы змянілі спосаб рэгістрацыі на візу

У візавых цэнтрах Польшчы VFS Global змянілі сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў для атрымання візы. Змяніўся прынцып верыфікацыі заяўнікаў: рэгістравацца трэба будзе строга індывідуальна, з арыгіналам пашпарта і працоўнай камерай.

Змены апублікавалі на афіцыйным сайце візавага пасярэдніка VFS Global 4 красавіка. Зараз для рэгістрацыі спатрэбіцца:

  • арыгінал пашпарта;
  • прылада з уключанай камерай (смартфон, камп’ютар).

Кожнаму заяўніку зараз неабходна рэгістравацца асобна, акрамя выпадкаў рэгістрацыі сям'і. Да іх адносяцца муж і жонка і непаўналетнія дзеці. У выпадку такой групавой рэгістрацыі верыфікацыю праходзіць адзін з паўналетніх чальцоў сям'і. Пры наведванні візавага цэнтра па такой рэгістрацыі трэба будзе прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва.

Аб тым, што сістэму рэгістрацыі хочуць зрабіць персаналізаванай, распавёў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў пачатку лютага 2024 года. Ідэя была ў тым, каб пры неабходнасці ад часу можна было адмовіцца, а не перадаваць іншаму чалавеку. Раней месцы ў чарзе можна было перадаць трэцім асобам або прадаваць — гэта вельмі ўскладняла рэгістрацыю на візу для звычайнага чалавека. Таксама тады анансавалі падаражанне польскіх візаў.

Таксама з 1 траўня ў візавым цэнтры Гродна можна будзе падаць дакументы на балгарскія шэнген-візы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024