Навіны

Бальніца № 2 у Гродна пераедзе з Гагарына — што будзе замест яе ў гістарычным будынку?

Гістарычны будынак манастыра, які зараз займае гарадская клінічная бальніца № 2, пасля будаўніцтва новай бальніцы на Янкі Купалы перададуць гораду. Лукашэнка прапанаваў зрабіць там інтэрнат.

Бальніца № 2 ужо шмат гадоў займае ў тым ліку былы жылы корпус манастыра францысканцаў XVII стагоддзя. Цяпер там няма магчымасці паставіць новае абсталяванне. У планах перадаць будынак гораду і ўцягнуць у абарачэнне, сказаў кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік падчас візіту Аляксандра Лукашенкі ў Гродна.

«А можа, на гэтай базе, яна ж добрая база, там нешта зрабіць — ці інтэрнат, яшчэ чагосьці», — прапанаваў Лукашэнка.

Там можна адкрыць гасцінічны комплекс, бо будынак размешчаны паблізу ад турыстычнага цэнтра, адказаў Уладзімір Каранік.

А як планавалі да гэтага?

Раней у рамках зацверджанага дэталёвага плана гістарычнага цэнтра Гродна да 2030 года збіраліся будаваць новы корпус бальніцы № 2 паблізу цяперашняй установы — у раёне Леванабярэжнай. Таксама згодна з праектам у раёне гарадской клінічнай бальніцы № 2 збіраліся пабудаваць падземны паркінг, які б абслугоўваў не толькі бальніцу. У плане было закладзена стварэнне праходу да Нёмана ад вуліцы Гагарына паміж францысканскім касцёлам і бальніцай, у працяг тупіковай цяпер вуліцы Агароднай, да 2030 года. Гэтая ідэя таксама была ў генплане 1988 года.

Саму вуліцу Агародную, на якой знаходзіцца корпус бальніцы, у даведніку «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» называюць магчымай адной з самых старажытных вуліц занёманскай часткі Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024