Навіны

Гродзенец адвучыўся на міліцыянта, але правініўся. Яго звольнілі і прымусілі вярнуць грошы за вучобу

Гродзенец стаў міліцыянтам і пачаў служыць ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Але ён здзейсніў правіну, праз якую з ім датэрмінова скасавалі кантракт і звольнілі. Таму Акадэмія МУС праз суд спагнала з яго грошы за вучобу.

Гродзенец вучыўся ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. Менавіта яна выступала ў судзе Ленінскага раёна Гродна 13 сакавіка ісцом.

Ёсць 13 падстаў для датэрміновага скасавання або спынення дзеяння кантракту аб службе: ад распівання спіртнога на службе і прагулу да разгалашэння дзяржтаямніцы і дыскрэдытацыі кіраўнікоў.

Гродзенец адслужыў 45 месяцаў замест 60 (амаль чатыры гады замест пяці - Hrodna.life). Таму з яго хацелі спагнаць 58 003,81 рублёў (€ 16 550). Столькі з яго і спагналі. Таксама ён аплаціць 2900,19 рублёў дзяржпошліны. Сам мужчына ў суд не з’явіўся.

Чытайце таксама: Былога сілавіка з Гродна асудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024