Навіны

«Нам патрэбны помнік Сталіну». Бондарава лабіруе ідэю ўвекавечыць савецкага тырана ва ўсіх гарадах Беларусі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава прапанавала паставіць у Беларусі помнік Іосіфу Сталіну. Такую ідэю яна агучыла ў адказ на прапановы дэпутата Аляксандра Шпакоўскага ўсталяваць у Мінску помнік савецкаму маршалу Канстанціну Ракасоўскаму.

«Да 80-годдзя Перамогі нам патрэбны помнік Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну — генералісімусу, вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, без мудрасці якога не было б гэтай Вялікай Перамогі. Нас бы з вамі не было. Ракасоўскі — гэта выдатна. Але падніміце, паважаны таварыш Шпакоўскі, у парламенце пытанне аб усталяванні помніка Сталіну», — напісала Бондарава ў сваім Telegram-канале.

Бондарава пра гісторыю Заходняй Беларусі: «Воляй Сталіна вызвалілі з-пад польскага прыгнёту»

Таксама актывістка лічыць, што асоба Сталіна павінна быць увекавечана ў тапаніміцы не толькі Мінска, але і ва ўсіх беларускіх гарадах, «особенно городов Западной Белоруссии». Бо, на яе думку, у 1939 годзе гэтую тэрыторыю «воляй Сталіна вызвалілі з-пад польскага прыгнёту і прымусовай асіміляцыі, якую праводзіў Пілсудскі» [у 1939 годзе Пілсудскі быў ужо чатыры гады як памерлы — Hrodna.life]. Менавіта Сталіна Бондарава лічыць «стваральнікам беларускай дзяржаўнасці».

Праўладны палітолаг Аляксей Дзермант прытрымліваецца падобнай думкі. Ён лічыць, што Сталіна варта ўвекавечыць ў манументах на вуліцах беларускіх гарадоў тройчы:

  • «За ролю ў стварэнні савецкай беларускай дзяржаўнасці»;
  • «За ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі»;
  • «За агульнае кіраўніцтва СССР падчас вайны і ўласны ўклад ў перамогу».

Чытайце таксама: Палітычная кар’ера не ўдалася. На выбарах Бондарава прайграла ідэолагу спецназа

Вуліцы Сталіна ў Гродне ніколі не было

У Гродне вуліцы альбо праспекта Сталіна ніколі не было. Але помнікі «правадыру» былі па ўсім горадзе. Яны стаялі на Прывакзальнай і Савецкай плошчах, у парку Жылібера, у скверы на вуліцы Савецкай, на скрыжыванні вуліц Леніна і Будзёнага.

Помнікі ўсталёўвалі на прадпрыемствах, напрыклад, перад тэкстыльным камбінатам. Бюсты Сталіна былі ў музеі, бібліятэцы, а таксама некаторых школах. Выява генералісімуса была і на франтоне Новага замка, дзе ў той час размяшчаўся абкам камуністычнай партыі.

Помнікі дэмантавалі пасля XXII з’езду Камуністычнай партыі. На ім было вырашана ўзмацніць меры па барацьбе з культам асобы Сталіна.

Чытайце таксама: Як знікалі правадыры: 55 гадоў таму ў Гродне пачалі знішчаць Сталінаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024