19-гадовага хлопца з Гродна затрымалі за фатаграфіі вайсковай тэхнікі. Супраць яшчэ трох гродзенцаў распачалі завочныя крымінальныя справы. Маці палітвязня аштрафавалі за прадукты на € 80 ад «INeedHelpBY». Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 25 па 31 сакавіка.
Аб 34 судовых рашэннях за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Гродне, Навагрудку, Лідзе, Ашмянах, Шчучыне, Мастах. Як правіла, рашэннем суда сталі штраф у 30 базавых велічынь (1200 рублёў) альбо арышт на 10 сутак.
Марозаў Дзмітрый Пятровіч з Ваўкавыска і Варашэнь Уладзімір Мяфодзьевіч з Гродна 29 сакавіка папоўніў спіс «экстрэмістаў».
Арцём Мілашэвіч з Гродна прызнаны палітвязням пасля вызвалення без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды.
Супраць Валерыя Руселіка (daroha), гродзенскага журналіста і блогера распачалі крымінальную справу. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook 26 сакавіка 2024 года. «Даведаўся на днях, што супраць мяне ў Беларусі ўсчатая крымінальная справа. Ходзяць па блізкіх, распытваюць. Падрабязнасцяў не ведаю», — напісаў блогер. У яго няма здагадак, па якім артыкуле на яго завялі справу.
Яшчэ двое гродзенцаў патрапілі пад спецвытворчасць. Гэта Вадзім Саранчукоў і Алесь Кіркевіч. Працэс супраць іх пачалі 29 сакавіка. Абодвух абвінавачваюць па ч.1, ч.2 артыкула 361−4 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». І Кіркевіч, і Саранчукоў эмігравалі з Беларусі.
Пракуроры ў Гродзенскай вобласці маніторылі сацсеткі і Telegram-каналы і знайшлі 62 «экстрэмісцкіх» рэсурса за 2023 год і пачатак 2024. Яны накіравалі іх у гродзенскія суды. 59 рэсурсаў ужо прызналі экстрэмісцкімі.
Пенсіянерку Ірыну Панасік аштрафавалі за атрыманне замежнай дапамогі. Яна атрымала прадуктовы набор ад «INeedHelpBY», які купілі праз інтэрнэт-краму «Еўраопт». Верагодна, гэта маці палітвязня Валянціна Панасіка, асуджанага на шэсць гадоў калоніі.
У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…
Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…
За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…
У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…
Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…
Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…