У гэтым годзе сезон адкрылі ўжо з 23 сакавіка. Можна запісвацца на водныя шпацыры па Аўгустоўскім канале на цеплаходзе «Нёман».
Пасадка і высадка пасажыраў цеплахода арганізавана на шлюзе Дамброўка. Цеплаход умяшчае 50 чалавек. Можна запісацца на рэйс як гуртам, так і самастойна. Кошты пакуль не мянялі: арэнда ўсяго цеплахода каштуе 550 рублёў за гадзіну катання, адзіночны білет — 15 рублёў за гадзіну. Дзеці да шасці гадоў могуць пракаціцца бясплатна, праўда, толькі ў суправаджэнні дарослага.
Для адзіночных турыстаў і ў буднія дні, і ў выходныя час адпраўлення — 13:40, удакладніў Grodno.in. Мінімальная колькасць людзей для сплаву — 10−15 чалавек. Калі ахвотных будзе больш, водны шпацыр змогуць арганізаваць і ў іншы час.
З пацяпленнем колькасць рэйсаў будзе расці. Расклад рэйсаў па будных днях можна будзе даведацца па тэлефоне +375 (33) 370 44 22. Там жа можна ўдакладніць падрабязнасці і запісацца на групавы шпацыр. Расклад рэйсаў па выхадных будуць публікаваць у Instagram-акаунце канала па пятніцах у актуальных сторыс.
Таксама на Аўгустоўскім канале можна ўзяць на пракат лодку, катамаран ці ровары. Даступная арэнда хатак і падстрэшкаў.
Аўтобус з Гродна на Аўгустоўскі канал пакуль не ходзіць. У мінулым годзе курсіраванне аднавілі з 1 чэрвеня і толькі па выхадных.
Чытайце таксама: 200-годдзе Аўгустоўскага канала адзначаць у рамках Фестывалю нацыянальных культур
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…