Навіны

Лідчанін захварэў і стаў радзей ездзіць на лецішча: суседзі занялі ўчастак і спілавалі 40 дрэў. Што вырашыў суд?

Жыхар Ліды пабудаваў на лецішчы садовы домік, бакоўкі, правёў каналізацыю і пасадзіў дрэвы. Па стане здароўя ён стаў радзей наведваць дачны ўчастак. У траўні 2019 года ён выявіў, што яго домік, некаторыя гаспадарчыя пабудовы і частку агароджы пашкодзілі і спілавалі 44 пладовыя дрэвы. Мужчына пайшоў у суд, яго суседзі - таксама.

Мужчына заявіў у міліцыю. Правялі праверку — спілавалі дрэвы два суседы. Кампенсаваць шкоду яны адмовіліся. З аднаго мужчына хацеў спагнаць 10 093 рублёў, з другога — 4319 рублёў. Пазней ён паменшыў патрабаванні да 1198 рублёў 40 капеек і 1870 рублёў 14 капеек. Другога суседа мужчына таксама хацеў абавязаць дэмантаваць 24 метры плота на мяжы ўчасткаў, перанесці хлеў на метр ад мяжы і прыбраць з яго тэрыторыі смецце і лесвіцу.

Суседзі таксама звярнуліся з позвамі: прасілі абавязаць спілаваць частку дрэў, знесці драўляны туалет на мяжы ўчастка, перанесці на адзін метр ад плота часовыя збудаванні, дэмантаваць кампостную яму, каналізацыйны калодзеж і бетонныя збудаванні.

Смецце і лесвіцу лідчанін прыбраў добраахвотна — у судзе гэтым не займаліся. На карысць мужчыны спагналі 628 рублёў 2 капейкі і 389 рублёў 6 капеек плюс судовыя выдаткі. Плот дэмантаваць прыйдзецца, а хлеў па рашэнні суда застанецца.

Пазовы суседзяў таксама часткова задаволілі: мужчына павінен абрэзаць галінкі дрэў, якія выступаюць на чужы ўчастак, перанесці драўляны туалет на адлегласць не менш за 1 метр ад мяжы ўчастка, накрыць кампостную яму і ачысціць участак ад параслі слівы і алычы.

Мужчына не пагадзіўся з гэтым і пайшоў у Гродзенскі абласны суд, але там рашэнне суда Лідскага раёна пакінулі без змены.

Чытайце таксама: «У розумах засталася старая ўстаноўка: дзяржаўнае — значыць нічыё». Як і чаму крадуць у беларускай вёсцы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024