Для пракурораў Гродзенскай вобласці правядуць навучальны курс «Актуальныя пытанні забеспячэння абароны дзяржаўных сакрэтаў у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях». На гэта для ведамства выдаткуюць 2 667 рублёў з рэспубліканскага бюджэту.
Такія курсы пройдуць у 21 арганізацыі вобласці. Кожны з курсаў каштуе 127 рублёў.
Пракуроры вывучаць абарону сакрэтаў за адзін працоўны дзень ці восем гадзін. Пасля паспяховага завяршэння навучання ім выдадуць сертыфікат аб навучанні.
Дзяржаўныя сакрэты падпадзяляюцца на дзве катэгорыі: дзяржаўную тайну і службовую тайну. Дзяржаўная таямніца — звесткі, у выніку выдавання або страты якіх могуць наступіць цяжкія наступствы для нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Па арт. 373 КК «Наўмыснае разгалашэнне дзяржаўнай таямніцы» пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
У Гродне за разгалашэнне дзяржтаямніцы асудзілі былога начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС Сяргея Ціхага. Такія справы, як правіла, праходзяць у закрытым рэжыме і не публікуюцца ў банку судовых рашэнняў.
Чытайце таксама: У Гродне прызначылі новага пракурора горада. Што здарылася са старым?
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…