Навіны

Музыка з Гродна паламаў ногі. Яму збіраюць грошы на шпіталь і рэабілітацыю

Гродзенскі бас-гітарыст і ўдзельнік панк-гурта Dzieciuki Андрэй (Пітон) Пятко зламаў ногі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы на аплату рахункаў са шпіталя, а таксама на рэабілітацыю. Пра гэта расказалі на старонцы гурта ў Facebook.

«Сябры! Як многія ўжо ведаюць, наш Пітоша патрапіў у бяду. У выніку выпадку яму не пашанцавала зламаць абедзве нагі. Зразумела, у бліжэйшы час ён не зможа вярнуцца да працы, а рахункі са шпіталю, як і рэабілітацыю, трэба аплаціць. Мы ніколі не хавалі, што працуем на звычайных працах ды не валодаем мільёнамі. Таму вымушаны звярнуцца да вас», — напісалі музыкі гурта Dzieciuki.

Што адбылося з музыкам

Здарэнне адбылося ў лесе падчас шпацыра. Музыка спатыкнуўся, упаў у роў з адхону і страціў прытомнасць. Яго знайшлі мясцовыя жыхары, якія выклікалі хуткую дапамогу. Андрэя шпіталізавалі і дыягнаставалі пералом абедзюх ног, паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на гурт Dzieciuki.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, апошні час музыка працаваў у польскім горадзе Лодзь. Пра здарэнне стала вядома ў 15 сакавіка 2024 года, калі музыка перастаў выходзіць на сувязь.

Як дапамагчы «Пітону»?

Дапамагчы музыку можна праз BLIK-перавод (сістэма для кліентаў польскіх банкаў) па нумары +48 577 670 081. У каментарах да пераводу трэба пазначыць «Для Пітона». Калі пасля збору застануцца лішкі грошай, музыкі абяцаюць, што яны пойдуць на дабрачыннасць.

Таксама грошы можна пералічыць на рахунак:

  • Рахунак: 75 102 049 000 000 893 740 908 544
  • IBAN: PL75102049000000890233759939
  • Гаманец PayPal: timmyfoox@gmail.com

Чытайце таксама: Фронтмэн гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў: «Мы мусім быць цікавымі не толькі беларусам, каб не ператварыцца ў беларускае гета»

Басіст — не адзіны ў гурце са зламанай нагой

Андрэй Пятко — не адзіны траўмаваны музыка ў гурце. У пачатку 2024 года зламаў нагу гітарыст гурта Аляксей Пудзін. Ён зараз перасоўваецца на мыліцах і бліжэйшы канцэрт у Варшаве, які будзе прысвечаны Дню Волі, ён будзе граць седзячы. Басісту плануюць знайсці замену.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024