Навіны

Пад Гроднам буслоў адсяляюць з ліній электраперадач: будзе карысць і людзям, і птушкам

У мястэчку Азёры на электрычных слупах усталявалі спецыяльныя платформы для гнёздаў буслоў. Яны патрэбныя, каб птушкі не забруджвалі электрычныя правады, паведаміў «Вячэрні Гродна» са спасылкай на «Гроднаэнэрга».

Канструкцыю платформаў для гнездавання птушак распрацавалі ў 2020 годзе. Іх усталёўваюць супольна са спецыялістамі з прыродаахоўных установаў - арнітолагі падбіраюць месцы, дзе птушкам будзе камфортна і яна не будуць у блізкай адлегласці да лініі электраперадач (ЛЭП).

Навошта буслоў адсяляць ад ЛЭП

Звычайна пад гнёздамі птушак збіраецца птушыны памёт, вільгаць і цвіль. Такім чынам забруджваецца ізаляцыя правадоў. Гэта можа выклікаць кароткае замыканне і адключэнне электрасеткі. Таксама з-за жыццядзейнасці птушак могуць акісляцца кантактныя злучэнні.

Шматгадовыя гнёзды небяспечныя для сетак. Птушкі штогод дабудоўваюць сваё жытло, з-за чаго вага гнязда можа павялічвацца на некалькі дзясяткаў кілаграм. Прасеўшы, яно можа абарваць правады, што небяспечна для людзей і жывёл.

Колькі важыць буслінае гняздо

У сярэднім за адзін год гняздо бусла становіцца цяжэй на 64 кг. Гнёзды вышынёй паўметра могуць важыць каля 300 кг, а вышынёй адзін метр — 700 кг.

Чытайце таксама: У Еўропе паспрабавалі замерыць гнёзды буслоў: адно з самых вялікіх знайшлося на Гродзеншчыне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024