Навіны

На Фолюшы зносяць будынкі былой вайсковай часткі на месцы новага раёна

На Фолюшы ў Гродне таксама зносяць былыя вайсковыя будынкі. Там ідзе будаўніцтва новага мікрараёна высотак. 1 сакавіка знеслі будынак па адрасе Яснапольская, 1 (былы адрас Фолюш, 15/83), суседні з ім дэмантавалі год таму.

Двухпавярховы будынак з былым адрасам Фолюш, 15/84 — побач з нядаўна знесеным, насупраць старога КПП вайсковай часткі - знеслі яшчэ ў студзені 2023 года. Але яе дакладна не было ў праекце мікрараёна, адзначае Telegram-канал Urban Hrodna. Паводле першага праекта, знесены 1 сакавіка будынак па Яснапольскай, 1, мусіў захавацца. У пазнейшых апублікаваных праектах на гэтым месцы таксама бачны будынак, які супадае формай і размяшчэннем.

Былыя будынкі вайсковай часткі. Чырвоным абведзены знесеныя. Крыніца: Urban Hrodna
План мікрараёна. Чырвоным абведзены будынак, які па размяшчэнні супадае са знесеным. Крыніца: Urban Hrodna
План мікрараёна. Чырвоным абведзены будынак на Яснапольскай, 1. Іншыя будынкі ружовага колеру на плане спрабавалі прадаць. Крыніца: Urban Hrodna

Пра знос на Фолюшы таксама паведамлялі чытачы Hrodna.life — і хваляваліся, ці не знішчаць іншыя казармы, якія першапачаткова планавалі захаваць. «Гэтая казарма павінна была застацца, але па нейкіх прычынах была знесена на днях. Выходзіць, што праект Фолюша — гэта чарговая хлусня», — пісаў чытач.

Глядзіце таксама: Як выглядала вайсковая частка да пачатку працаў

Пры планаванні новага мікрараёна на Фолюшы на месцы былой вайсковай часткі № 15 12 будынкаў вырашылі не зносіць, а перарабіць на аб’екты грамадскага прызначэння. Гэта дазволіла б захаваць і старыя дрэвы побач — паводле планаў гарадскіх уладаў, раён мусіў быць максімальна зялёным, з «санаторнай атмасферай». Будынкі насупраць знесенага шмат разоў спрабавалі прадаць з аўкцыёна, нават за 1 базавую, прадавалі і будынкі 1917 г. п. Знесены будынак намагаліся прадаць яшчэ ў 2009 г., але за апошнія гады інфармацыі па продажу не знайшлося.

Знесены будынак у 2021 г. Архіўнае фота Hrodna.life
Будынак на Фолюш, 15/84 у 2016 годзе. Скрыншот з карты google.com

Час пабудовы абодвух знесеных будынкаў - 1950 гг. Яны не мелі гістарычнай каштоўнасці, але маглі б быць захаваныя як прыклад архітэктуры таго часу, мяркуюць аўтары Urban Hrodna.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024