Кафэ з асецінскімі пірагамі, піцай і ўсходнімі стравамі адкрываецца ў гандлёвым цэнтры АBC, на Найдуса, 1. Гэтыя пірагі вы маглі ўжо каштаваць у Гродне.
У меню установы — асяцінскія пірагі, манты на пару з ялавічынай або з ялавічынай і баранінай, каўказская кухня і піца даўжынёй у метр. Назва паходзіць ад тандыра — спецыяльнай круглай печы-мангала, якую выкарыстоўваюць на Каўказе, у Азіі і на Балканах. У ёй стравы гатуюцца за кошт цяпла ад нагрэтых сценак.
З каўказскай кухні ў «Тандыры» прыгатуюць азу па-татарску, бешбармак, лагман, лахмаджун, шах-плоў, хашламу і традыцыйныя ўсходнія дэсерты, напрыклад, тулумбу, піша NewGrodno.
Кафэ будзе адкрыта з 10.00 да 23.00 без выхадных. У будныя дні з 13.00 да 17.00 будзе даступна спецыяльнае абедзеннае меню, а стравы асноўнага меню можна будзе замовіць са зніжкай у 20%. На гэтым тыдні ў абедзеннае меню ўваходзіць суп мерджмек і туркменскі плоў.
Канапы, сцены і насценныя бра вытрыманы ва ўсходнім стылі. Посуд — ручной працы з Ірана. Адкрыццё кавярні запланавана на 13 сакавіка, на 12.00.
Бясплатная дастаўка прадугледжана пры замове ад 50 руб. для Гродна і ад 80 руб. — для Альшанкі і раёнаў прыватнай забудовы (Баранавічы, Каробчыцы, Тарусічы, Зарыца, Пагараны, Паўднёвы).
З канца 2019 года кафэ размяшчалася на Леніна, 15 і называлася «Александровские пироги». Зараз на адзнацы ўстановы ў Яндэкс.Картах ёсць удакладненне аб пераездзе на Найдуса.
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…
У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…