Бярозавы сок у Беларусі можна нарыхтоўваць бясплатна — але толькі на асобных участках лясоў і ў дазволены перыяд. Месцы для нарыхтоўкі падкажуць у лясніцтвах па месцы жыхарства. Але проста знайсці месца мала — трэба ведаць правілы збору.
Гродзенскае лясніцтва апублікавала канкрэтныя правілы для тэхналогіі зборкі соку, каб не нашкодзіць дрэвам:
Паводле артыкула 16.19 КаАП Рэспублікі Беларусь парушэнне збору або нарыхтоўка драўнянага соку на тэрыторыі, дзе гэта забаронена, нарыхтоўка або збор без дазвольнага дакумента, калі яго атрыманне абавязкова, ці не ў адпаведнасці з ім — прыводзяць да папярэджання або штрафу. Штраф складзе да 20 базавых велічыняў (800 руб.), на індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых велічынь (40 000 руб.), а на юрыдычную асобу — да 500 базавых велічынь (20 000 руб.).
Таксама незаконны збор або нарыхтоўка дзікарослых раслін, якія маюць лекавае, харчовае, тэхнічнае і іншае значэнне, або іх частак кваліфікуюць як прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю. Акрамя адміністрацыйнай адказнасці яно прыводзіць і да грамадзянска-прававой.
Сок можна будзе набыць і ўжо сабраным. У мінулым годзе лясгасы Гродзенскай вобласці пачалі прадаваць бярозавы сок з 27 сакавіка.
На тэрыторыі адміністрацыйнага будынка лясгаса на вуліцы Фестывальная, 16 і ў кропцы лясгаса на рынку «Паўднёвым» бярозавы сок прадавалі па 25 капеек за літр. У вёсцы Багушоўка ў Гродзенскага лясніцтва літр соку каштаваў 23 капейкі.
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…