Навіны

Суддзю з Гродна павысілі. Ён выносіў палітычныя прысуды

Новых суддзяў прызначылі ў Гродзенскай вобласці. На павышэнне ў Гродзенскі абласны суд пайшоў Руслан Гурын, які быў суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна. Ён судзіў Сяргея Рымшу, рэдактара newgrodno.by Ігара Рэмзіка, актывістку і намесніка старшыні Саюза палякаў Рэнату Дзем’янчук, рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік.

Згодна з zubr.cc, ён таксама выдаў штрафаў на 15 777,5 рубля, адміністрацыйнага арышту — на 62 сутак. Вядома аб 57 «палітычных» рашэннях і прысудах.

Руслан Гурын. Фота: zubr.cc

Указ «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 лютага, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

У вобласці таксама прызначылі:

  • Антановіч Анжаліку Ігараўну — суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна на пяцігадовы тэрмін, у мінулым — старшы памочнік пракурора Гродна;
  • Болька Андрэя Іванавіча — суддзёй суда Шчучынскага раёна на пяцігадовы тэрмін. У мінулым — следчы па асабліва важных справах РАСК;
  • Вандзік Марыю Сяргееўну — суддзёй суда Слонімскага раёна на пяцігадовы тэрмін;
  • Гурына Руслана Аляксандравіча — суддзёй Гродзенскага абласнога суда на пяцігадовы тэрмін, вызваліўшы яго ад пасады суддзі суда Ленінскага раёна Гродна. Вядомы палітычнымі прысудамі;
  • Кісяля Міхаіла Аляксеевіча — суддзёй суда Лідскага раёна на пяцігадовы тэрмін. У мінулым — адвакат;
  • Мізула Ксенію Аляксандраўну — суддзёй суда Смаргонскага раёна на пяцігадовы тэрмін;
  • Пацко Надзею Леанідаўну — суддзёй суда Лідскага раёна на пяцігадовы тэрмін;
  • Пранько Станіслава Аляксандравіча — суддзёй суда Гродзенскага раёна на пяцігадовы тэрмін. У мінулым — памочнік пракурора Гродна;
  • Радзівонік Наталлю Фёдараўну — намеснікам старшыні суда Слонімскага раёна;
  • Сасноўскага Дзмітрыя Іванавіча — суддзёй суда Кастрычніцкага раёна Гродна на пяцігадовы тэрмін, вызваліўшы яго ад пасады старшыні і суддзі суда Круглянскага раёна. Выносіў палітычныя прысуды.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024