Навіны

У Гродне адрамантуюць фасады дамоў, прызнаных гісторыка-культурнай каштоўнасцю

Фасады каля 70 дамоў, якія ўваходзяць у гісторыка-культурную каштоўнасць «гістарычны цэнтр Гродна», чакае бягучы рамонт. Гродзенскае гарадское жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць закупку з адной крыніцы.

ЖКГ замаўляе распрацоўку праграмы работ па бягучым рамонце на аб’ектах нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Адрамантуюць наступныя дамы:

  • вул. Урыцкага, 8, 10, 14, 17, 18, 20, 22,
  • вул. Калючынская, 4, 6, 7, 8, 9,
  • вул. Дамініканская, 3,
  • вул. Сацыялістычная, 21, 30, 39, 40, 43,
  • вул. Гараднічанская 17, 19, 21, 22, 24, 27, 28, 29, 31, 42, 42/1,
  • вул. Савецкая, 1, 3, 5, 6, 7, 13, 14, 15, 15а, 19,
  • вул. Вялікая Траецкая 8, 14, 16, 17, 21, 23,
  • вул. Кірава, 4, 9, 10, 12, 18, 26, 31, 35, 36, 38, 39, 42
  • Васілька, 4,9,11,14,16,29,38,
  • Паўлоўскага, 6,7,8,9,11,15.

На фасадах патрэскаўся пласт тынкоўкі, ёсць сколы, выбоіны гаўбечных жалезабетонных пліт, праржавелі металічныя элементы, дэфармаваліся водаадводныя трубы.

На ўсе з гарадскога бюджэту выдаткуюць 13 535,69 рублёў. Распрацаваць праграму рамонту павінны да 23 сакавіка.

Чытайце таксама: Спіс на капрамонт у Гродне ў 2024 годзе: шукайце свой адрас

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024