Навіны

15 сутак за два словы: міліцыя Лідчыны адкрыла для сябе X (Twitter)

Міліцыянты Лідскага раёна знайшлі сацсетку X (Twitter) і выявілі там пост «Жыве Беларусь!», які пакінуў мясцовы жыхар. Гэта палічылі пікетаваннем — мужчыну судзілі.

Бацька двух дваіх малалетніх дзяцей і інжынер размясціў на ўсеагульны агляд на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X (Twitter) надпіс «Жыве Беларусь!». Гэтым ён нібыта ўзяў удзел у пікетаванні без дазволу мясцовых уладаў.

Адміністрацыйную справу разгледзелі 25 лютага ў судзе Лідскага раёна. Паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» мужчыну арыштавалі на 15 сутак без канфіскацыі.

Чытайце таксама: Лідчанін напісаў на майстэрні «Жыве Беларусь!». Яго аштрафавалі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024