У 2023 годзе ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры нарадзіліся 2875 дзяцей. Гэта на два менш, чым у 2022 годзе. І на 683 менш, чым у 2018. Hrodna.life паглядзеў статыстыку абласной радзільні за апошнія шэсць гадоў.
У 2023 годзе самай маладой маці ў гродзенскім раддоме была 14 гадовая дзяўчына, якая нарадзіла хлопчыка вагой 3,35 кг. Найстарэйшая маці - 45-гадовая жанчына, якая нарадзіла ўжо сёмае дзіця. Агулам у радзільні прынялі 42,4% ад усіх родаў у Гродзенскай вобласці.
Шэсць гадоў запар колькасць дзяцей, якія з’яўляюцца на свет у Гродзенскім перынатальным цэнтры, змяншаецца. Выключэнне — 2021 год, калі быў зафіксаваны невялікі рост. Агулам жа ў 2023 годзе тут нарадзілася на 19% менш дзяцей, чым у 2018.
Гэта не поўныя лічбы па нараджэннях у Гродне. Роды прымаюць таксама ў акушэрскім аддзяленні Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
Чытайце таксама: Ад простых да складаных. Якія існуюць формы лячэння няплоднасці?
У перыяд з 2000 па 2023 года ў гродзенскай радзільні не было выпадкаў смерці маці ў час родаў. Летась выпадкаў смерці народжаных таксама не зафіксавалі.
Перынатальная смяротнасць [паказнік усіх выпадкаў смерці плода альбо навароджанага ў перыяд ад 24 тыдня да 7 сутак — Hrodna.life] у раддоме ў 2023 годзе склала 1,7 праміле (выпадкаў на 1000). У 2019 годзе гэты паказнік па ўсёй Беларусі быў 3,5. У той жа час гэты паказнік у Польшчы быў на ўзроўні - 5,3, у Літве — 5,4, а ў Расіі - 7,1.
Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…
Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…