Навіны

Парушаюць часцей раніцай і пасля абеду: у Гродне зноў праверылі маршруткі - і аштрафавалі

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі 25 студзеня 2024 года праверылі гродзенскія маршруткі. Аднаго кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за перавозку пасажыраў звыш нормы — стоячы, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Гродзенская маршрутка. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Правіла перавозкі пасажыраў кіроўцы маршрутак выконваюць паміж 11:00 і 16:00, расказаў тэлеканал. А вось ранкам і вечарам, у больш загружаны час, некаторыя кіроўцы бяруць у салон пасажыраў звыш нормы. У такім выпадку людзі едуць стоячы, што забаронена правіламі перавозкі пасажыраў.

Аднаго з кіроўцаў у час рэйду аштрафавалі, бо ён ужо раней такім жа чынам парушаў правілы перавозак.

За перавозку пасажыра стоячы кіроўцу пагражае штраф да чатырох базавых велічынь — да 160 рублёў.

Кіроўцы маршрутак просяць аб зменах

Падчас рэспубліканскай нарады, якая адбылася 19 студзеня 2024 года, перавозчыкі папрасілі чыноўнікаў унесці змены ў зканадаўства і дазволіць вазіць пасажыраў не толькі седзячы. Маўляў, перавозчыкі разумеюць, што паездка стоячы — парушэнне, але адмовіць пасажыру, які зайшоў у салон, не могуць. А калі кіроўцаў штрафуюць, то пасажыраў, якія едуць стоячы, не высаджваюць.

На думку кіроўцаў, перавозку стоячы варта дазволіць для прыгарадных паездак, а для гарадскіх перавозак варта зрабіць больш гнуткі падыход. Для міжгародніх перавозка пасажыраў стоячы павінна быць забаронена.

Чыноўнікі паабяцалі перавозчыкам разглядзець гэтую прапанову.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024