Навіны

У Скідзелі адкрываюць моднае італьянскае кафэ: супрацоўнікаў гатовыя вазіць з Гродна

Італьянскае кафэ «Nonna» плануюць адкрыць у Скідзелі ў лютым 2024. Цяпер уладальнікі шукаюць супрацоўнікаў - і гатовыя арганізаваць ім трансфер з Гродна.

Класічная італьянская кухня ў Скідзелі

«Nonna» ў перакладзе з італьянскай азначае «бабуля». Мяркуючы па Instagram будучай установы, акцэнт у ім будзе на класічнай італьянскай кухні без эксперыментаў - пасце, піцы, пінсе, салатах, тырамісу. Таксама абяцаюць добрую каву і віно з розных рэгіёнаў Італіі.

Інтэр'ер, мяркуючы па размешчаных у Instagram рэндарах, таксама будзе выкананы ў класічным стылі.

Афіцыянтам — трансфер, абеды і навучанне

«Праца ў Нонне — гэта праца ў сучасным калектыве, дзе кожны гарыць сваёй справай і атрымлівае за гэта годную аплату. Пад кіраўніцтвам брэнд-шэфа з Мінска мы будзем рыхтаваць нашых повараў. Пад чулым кіраўніцтвам дасведчанага кіраўніка і сэрвіс-трэнера мы створым крутую каманду залы», — пішуць уладальнікі ў аб’явах аб пошуку супрацоўнікаў.

Афіцыянту без досведу прапануюць ад 660 да 1060 рублёў на рукі. Умовы: праца з 12.00 да 23:00, графік 3/3, бясплатныя абеды і навучанні. Працадаўца абяцае магчымасць развіцця ў сферы віна і віннай культуры.

Досвед з віном ва ўладальнікаў ужо ёсць

Аб’ява аб вакансіі размешчана ад імя зарэгістраванага ў Гродне ТАА «Вінны бар». Раней гэтая юрасоба валодала папулярным вінным барам «Чырвоным па белым» на Маставой у Гродне. Ён зачыніўся ў кастрычніку 2023 года пасля трох гадоў працы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024