Навіны

Частку крам «Алмі» ў Беларусі закрываюць

Расійскі ўласнік «Алмі» мяняе стратэгію: закрыў арганізацыі ў Расіі і «трансфармуе» бізнес у Беларусі - частку пераводзіць у дэвелаперскую схему, растлумачыў кіраўнік МАРТ Аляксей Багданаў.

Перамены не звязаныя з пастановай 713 [аб рэгуляванні цэнаў — Hrodna.life], падкрэсліў Багданаў.

Частку крамаў галоўны акцыянер «Алмі» мае намер захаваць, сказаў Багданаў для ileх.by. Банкі прызналі іх стабільнае становішча. Крамы з горшай сітуацыяй зачыняць, а пляцоўкі здадуць у арэнду. Такімі аб’ектамі ўжо зацікавіліся «Еўраопт», «Дыяніс» і «Суседзі». З іншымі рытэйлерамі вядуць перамовы.

Да нядаўняга часу ў Гродне працавала сем крамаў «Алмі». Зараз працуюць шэсць. Пяць з іх адкрытыя да 01.00. Адна — на Альшанцы — зачыненая. У Гродне «Алмі» падтрымліваў паліятыўны цэнтр Гродзенскага дзіцячага хоспіса.

Расійскі бізнес беларускага паходжання

З 2005 года ўраджэнец Пінска Аляксандр Зарыбка стаў будаваць сетку «Алмі» ў Беларусі і Расіі (назва складаецца з першых складоў імя і імя па бацьку бізнесмена). У сярэдзіне 2006 года ўтварылася група кампаній «Алмі», а ў 2016 годзе яна запусціла тавары пад уласнай гандлёвай маркай «I'm Happy». У 2016 годзе Зарыбка прадаў апошнія 30 расійскіх «Алмі». На той момант у Беларусі працавалі 40 яго крам пад шыльдай «Алмі» і 10 — «Закрама». Тады ж нідэрландская кампанія SPAR International прадаставіла даччынай кампаніі Almi Group ЗАТ «Юніфуд» ліцэнзію на кіраванне брэндам SPAR у Беларусі. Да 2020 года планавалі адкрыць 60 супермаркетаў SPAR у Беларусі,
але па факце пераназвалі толькі каля 10. З часам некаторыя з іх закрыліся. У Гродне SPAR адкрылі ў 2019 годзе на вуліцы Пушкіна. Зараз беларуская старонка SPAR не працуе.

Цяпер у гандлёвую сетку «Алмі» ўваходзіць каля 40 гандлёвых аб’ектаў. На сайце сеткі ёсць адрасы крам SPAR, але без згадвання брэнда.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024