Навіны

Недахоп кадраў у Гродзенскай вобласці за год павялічыўся на 30%

На 1 студзеня 2024 у Гродзенскай вобласці ёсць 16 050 свабодных працоўных месцаў. Год таму іх было 12 425. Гэта азначае, што недахоп кадраў у вобласці за год вырас амаль на 30%.

Попыт на супрацоўнікаў па рабочых прафесіях склаў 61,7% ад агульнай колькасці вакансій у параўнанні з 59,2% год таму. Лічбы прыводзіць БЕЛТА са спасылкай на Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.

Але шукаюць і начальнікаў і рэдкіх спецыялістаў. Напрыклад, на «Гродна Азот» у лістападзе 2023 шукалі семярых начальнікаў і пецярых іх намаў — цэхаў, аддзелаў, вытворчасці, вядучага эканаміста, спецыяліста па кадрах і маркетолага.

Лекары ў эміграцыі кажуць пра недахоп рэдкіх спецыялістаў у рэгіёнах. Усяго ў вобласці нядаўна не хапала 700 медыкаў. Пры працаўладкаванні трэба давесці, што патэнцыйны супрацоўнік не быў «засвечаны» на пратэстах пасля выбараў 2020 года і не знаходзіцца ў «чорных спісах».

Найбольшая колькасць прапаноў аб працы ў Гродне — больш за 4,89 тыс. На другім месцы — Лідскі раён (там заяўлена больш за 1,87 тыс. вакансій). На трэцім месцы — Ваўкавыскі раён (больш за 1,19 тыс. свабодных працоўных месцаў).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024