Навіны

Памёр былы галоўны ўрач Гродзенскай абласной бальніцы Святаслаў Савіцкі

Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Святаслаў Эдуардавіч Савіцкі пайшоў з жыцця 11 студзеня, на 62 годзе жыцця. Ён кіраваў абласной бальніцай 10 гадоў, а ў медыцыне адпрацаваў амаль 40 гадоў.

Святаслаў Савіцкі нарадзіўся ў 1962 годзе ў вёсцы Харужава Ваўкавыскага раёна. У 1985 годзе скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага медыцынскага інстытута. На пасадзе галоўнага лекара Гродзенскага абласнога шпіталя (цяпер — Універсітэцкая клініка) працаваў з 2002 па 2012 год.
У гэты час у Гродне ўпершыню правялі аперацыю па трансплантацыі ныркі і адкрылі аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі для анкалагічных пацыентаў, піша «Вечерний Гродно». З лютага 2014 года выкладаў у Гродзенскім медыцынскім універсітэце на кафедры ўнутраных хвароб. Ва Універсітэцкай клініцы працаваў алерголагам-імунолагам. Кансультаваў таксама ў прыватнай клініцы «Лодэ» як алерголаг. Яго стаж у медыцыне склаў амаль 40 гадоў. Аўтар 52 навуковых прац, дзвюх манаграфій і аднаго вынаходніцтва.

«Гэты чалавек быў не толькі таленавітым кіраўніком, але і выдатным чалавекам, які заўсёды быў гатовы дапамагчы і падтрымаць сваіх калег. Яго прафесіяналізм і адданасць справе былі неацэнныя для нашай клінікі», — напісалі ў канале Універсітэцкай клінікі.

Пяць гадоў таму судзілі за лішнія прэміі калегам

У 2019 годзе Святаслаў Савіцкі атрымаў 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці за незаконнае налічэнне прэмій супрацоўнікам. Першапачаткова яго збіраліся судзіць за выбух газу на тэрыторыі шпіталя. Выбух адбыўся ў ліпені 2013 года, тады памерлі двое працоўных. Справу завялі ў студзені 2014 года, да суда яна дайшла ў верасні 2018 года.
Савіцкі не адказваў за выбух, бо да моманту суда выйшаў пяцігадовы тэрмін даўніны. Сваю віну ў гэтай частцы ён прызнаў. Па гэтым артыкуле яму пагражала да 10 гадоў пазбаўлення волі.

У выніку Савіцкаму прысудзілі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і ўзялі пад варту ў зале суда за тое, што ён незаконна налічваў прэміі кіруючым супрацоўнікам (ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі - «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі»). Савіцкага абвінавацілі ў тым, што ён не выконваў мясцовы загад № 391 упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. Ён жа казаў, што падпарадкоўваўся не абласному, а нацыянальнаму нарматыўнаму акту — загаду № 299 ад Міністэрства аховы здароўя.

Святаслаў Савіцкі выйшаў на волю ў 2021 годзе, магчыма, паводле ўмоўна-датэрміновага вызвалення.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024