Эксперымент па правядзенні дыстанцыйных перадрэйсавых медычных аглядаў кіроўцаў правядуць у Гродзенскай вобласці з 22 студзеня па 22 красавіка 2024 года. Адпаведнае рашэнне прынялі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Базай для правядзення эксперымента будуць гродзенская Дзіцячая цэнтральная гарадская паліклініка і кабінет таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелСофт Агляд». Аглядаць кіроўцаў будуць праводзіць з выкарыстаннем комплекса «АГЛЯД Плюс».
З дапамогай комплекса медычны супрацоўнік у рэжыме рэальнага часу зможа:
Па выніках агляда медык прыме рашэнне аб допуску кіроўцы да працы.
Сістэму «АГЛЯД Плюс» распрацавалі у філіяле «Камертон» адкрытага акцыянернага таварыства «Інтэграл» у 2021 годзе. Асноўныя спажыўцы сістэмы — прадпрыемствы, якія займаюцца перавозкамі, каб дыягназаваць стан кіроўцаў перад зменай альбо выездам.
Працэс агляду павінен запісвацца на камеру. «Гэта важна ў выпадку спрэчных сітуацый. Дадзеныя перадаюцца і захоўваюцца на серверы. Акрамя гэтага, ёсць магчымасць выводзіць вынікі агляду праз sms альбо Telegram», — казаў галоўны інжынер філіяла «Камертон» Аляксей Саўко.
Адзін медычны супрацоўнік зможа дыстанцыйна абслугоўваць да трох комплексаў. Таксама наяўнасць сістэмы выключае ўплыў чалавечага фактара.
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…