Навіны

На Альшанцы дзіцё атрымала траўмы, катаючыся на цюбінгу — следчыя праводзяць праверку

У Гродне шасцігадовая дзяўчынка атрымала некалькі пераломаў, катаючыся на цюбінгу. Гэта адбылося 7 студзеня 2023 года ў мікрараёне Альшанка, паведаміў Следчы камітэт.

Што адбылося?

Дзяўчынка адпачывала разам з сяброўкай і яе татам. Яны каталіся на горцы на вуліцы Багушэвіча, якая не была прыдатнай для катанняў. Калі цюбінг наехаў на трамплін, яго падкінула ўверх. У выніку дзяўчынка ўпала і страціла прытомнасць.

У яе выявілі шматлікія траўмы і адвезлі ў лякарню. Зараз жыццю дзіцяці нічога не пагражае. Па факце здарэння супрацоўнікі Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта праводзяць праверку.

Чытайце таксама: На Альшанцы мужчына з нажом пагражаў мясцовым і кідаўся на міліцыю. Хто гэта быў?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024