Навіны

У Літву не пусцілі кіраўніка санаторыя «Беларусь»: яго від на жыхарства ануляваны

Санаторый «Беларусь» у Друскеніках пару тыдняў працуе без кіраўніка, бо галоўнаму ўрачу ўстановы, грамадзяніну Беларусі Іллю Епіфанаву анулявалі від на жыхарства ў Літве. Дэпартамент міграцыі МУС Літвы сцвярджае, што Епіфанаў уяўляе пагрозу бяспецы краіны, піша 15min.lt.

Паводле інфармацыі выдання, начальніка санаторыя не пусцілі ў Літву ў снежні, перад Калядамі.

15min звязаўся з санаторыем, але яго прадстаўнікі адказалі неахвотна.

«Вы ведаеце, у гэты момант яго няма», — сказала сакратарка кіраўніка санаторыя, пачуўшы просьбу журналіста паразмаўляць з Епіфанавым. Паводле яе словаў, галоўны ўрач знаходзіцца ў адпачынку на тэрыторыі Беларусі.

Ранейшы галоўны ўрач — фігурант крымінальнай справы ў Беларусі

Былога галоўнага ўрача санаторыя «Беларусь» у Друскеніках Андрэя Кобеля затрымалі летам 2022 года і абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і шпіянажы на карысць Літвы. Андрэй Кобель узначальваў санаторый «Беларусь» у Друскеніках 10 гадоў. Пасля працаваў галоўным урачом у санаторыі ў Сочы, потым узначаліў аддзел РНПЦ у Мінску. Закрыты суд над ім пачаўся 16 жніўня 2023 года.

Санаторый патрапіў пад санкцыі і страціў кліентаў

8 кастрычніка 2023 года Епіфанаў у эфіры канала СТБ расказаў, што за апошнія два гады з санаторыя звольнілі каля 200 супрацоўнікаў. «Гэта вельмі значна, балюча», — сказаў ён.

Епіфанаў тлумачыў скарачэнне штата змяншэннем колькасці адпачываючых з Беларусі. Прычына ў тым, што Літва фактычна спыніла выдачу літоўскіх віз пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, піша «Позірк».

Да 2020 года санаторый «Беларусь» у Друскеніках належаў Галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленню справамі прэзідэнта. У 2020 годзе з-за санкцый ЕС у дачыненні да Упраўлення былі заблакаваныя рахункі санаторыя. Працу ўдалося аднавіць толькі пасля таго, як з Упраўлення справамі прэзідэнта сышоў уключаны ў санкцыйны спіс Віктар Шэйман. У 2021 годзе ўрад Беларусі перадаў санаторый Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Чытайце таксама: Дзяўчына хацела адправіць маці ў санаторый — зараз ёй пагражае крымінальная справа

Яшчэ ў снежні хваліліся, што ў санаторыі ўсё ў парадку

Нядаўна, 15 снежня 2023, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі расказваў, што санаторый у Друскеніках працуе са станоўчым эканамічным вынікам. За год у санаторый накіравалі больш за 840 грамадзян Беларусі. Але трапіць на адпачынак маглі толькі тыя, у каго ёсць шэнгенскія візы. Гарантаваць атрыманне візы кліентам санаторый не мог і ўсё яшчэ не можа.

Санаторый у латвійскай Юрмале па-ранейшаму закрыты. Ён не працуе з красавіка 2022 з-за санкцый. Там захаваны мінімальны штат супрацоўнікаў, якія дбаюць пра захаванне абсталявання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024