Навіны

З турыстычнага цэнтра ў Гродне знікла шыльда, якой абуралася Бондарава

Чатыры дні, з улікам выхадных, хапіла, каб з турыстычнага інфармацыйнага цэнтра на вуліцы Ажэшкі ў Гродне знялі шыльду, на якую паскардзілася ў сваім канале актывістка Вольга Бондарава. Яна назвала шыльду «правакацыйнай», бо на ёй былі надпісы на беларускай, польскай і англійскай мовах.

Бондарава ў пасце апублікаваным 1 студзеня абуралася, што на турыстычным цэнтры няма надпісаў на рускай мове. Маўляў, цэнтр знаходзіцца каля чыгуначнага вакзала, а замежныя цягнікі туды прыходзяць толькі з Расіі, дык навошта там іншыя мовы.

«Хорошо работает, однако, идеология. Оперативно реагирует на сигналы граждан. Всегда бы так», — парадавалася Бондарава ў новым пасце 5 студзеня. У ім жа яна падзякавала гарадской адміністрацыі за «прыняцце тэрміновых мераў».

Што за турыстычны цэнтр і чаму там надпісы па-польску

Турыстычны цэнтр на Ажэшкі, 38 у Гродне з’явіўся ў 2009 годзе як офіс аднаго з трансгранічных праектаў. З таго часу і да 2020 года Гродна рэгулярна ўдзельнічаў у фінансаваных Еўрасаюзам праектах па развіцці турыстычнага патэнцыялу памежжа сумесна з партнёрамі з Польшчы і Літвы.

Над уваходам у цэнтр быў размешчаны надпісы на трох мовах: «Турысцка-інфармацыйны цэнтр», «Centrum informacji turystycznej» і «Tourist information center».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024