Запуск цюбінгавай трасы ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» рыхтуюць на 6 студзеня, у суботу. Неўзабаве адкрыюць і лыжную трасу.
Цюбінгавая траса пачне працаваць у 13.00, катацца можна будзе да 22:00. У той жа час яна будзе працаваць у нядзелю, панядзелак — выхадны.
Трасу для лыж і сноўборда плануюць адкрыць 9 студзеня. Праўда, у каментарах акаўнта Гродзенскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву (ГАКЦАР) людзі зазначаюць, што ўжо 10 студзеня сіноптыкі абяцаюць «плюс».
Цюбінгавую трасу закрылі з 17 снежня «ў сувязі з умовамі надвор’я» — не было снегу. Зараз яго нарэшце стала дастаткова для працягу працы.
Уваход на цюбінгавы схіл каштуе 4 руб. у буднія, 6 руб. — у выхадныя дні.
Уваход на гарналыжны схіл — 10 руб. у буднія і 14 руб. у выхадныя.
Уваход на трасу для бегавых лыжаў - 4 руб.
Для дзяцей да 12 гадоў і дарослых, старэйшых за 60, дзейнічае зніжка ў 50% на ўваход на трасы і на пракат рыштунку. Квіткі можна купіць толькі на месцы.
Чытайце таксама: У Гродне ідзе снег: 11 аварый за суткі. Як горад змагаецца з надвор’ем (абноўлена)
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…