Навіны

У Гродне будуць абсмажваць каву для ўсёй Беларусі: дзе яе можна будзе купіць

Цэх па абсмажванні зерняў арабікі адкрыецца ў Гродне. Буйныя партыі зялёнай кавы ўжо паступаюць з Бразіліі, Калумбіі і В’етнама. Абсмажваць яе будуць на пляцоўцы РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт». Пакаштаваць гродзенскі блэнд кавы можна будзе не толькі на запраўках — фасаванае зерне можна будзе купіць і прыгатаваць напой дома, расказаў намеснік генеральнага дырэктара «Беларуснафты» Сяргей Каморнікаў парталу Neft.by.

Праект ужо стартаваў і ў планах «Гроднааблнафтапрадукт» — забяспечыць кававым зернем усе запраўкі «Беларуснафта» ў краіне — іх больш за 570. У 2023 годзе кліенты выпілі на іх больш за 13 млн кубкаў кавы.

«Сёння зерне набыта, вызначаны склад той сумесі, якая будзе, і яна пацвердзіла ўжо сваю прыдатнасць на нашых аўтазаправачных станцыях у выглядзе станоўчых водгукаў кліентаў, — расказаў у інтэрв'ю „Гродна Плюс“ дырэктар „Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт“ Вадзім Худык. — Быў вызначаны гэты блэнд, і ён складаецца з зерняў з В’етнама — 40%, Бразіліі - 30%, Калумбія — 30%. Склад міксуецца».

Рэкорд па продажы кавы паставілі на Гродзеншчыне

Больш за ўсё кавы за суткі ў 2023 годзе сярод заправак «Беларуснафты» прадала запраўка ў Гродзенскай вобласці - на трасе М6 каля вёскі Дуды. 2 верасня 2023 года там прадалі 939 кубкаў кавы — гэта рэкорд.

У Гродне — даўняя кававая традыцыя

У Гродне ўжо быў свой брэнд кавы — Horodnia 1128. Яго ў 2016 годзе запускаў гродзенскі прадпрымальнік Вадзім Якута.

Але гісторыя кавы ў Гродне нашмат даўжэйшая. Першая кавярня працавала ў Гродне на сучаснай вуліцы Ажэшкі яшчэ ў 1780 годзе. Кававая культура развівалася ў Гродне і ў 20−30-я гады XX стагоддзя. Сучасны «кававы рэнесанс» пачаўся ў сярэдзіне 2010-х і працягваецца да гэтага часу.

Чытайце падрабязней: Гродна — беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў «за» ад экспертаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024