Навіны

Пад Гальшанамі прадаюць 100-гадовы спіртзавод па цане 20-гадовага аўто

Спіртзавод 1907 года пабудовы ў вёсцы Міхайлаўшчына быў раней часткай маёнтка Скіндараў. Зараз яго выставіў на продаж Гальшанскі сельвыканкам. Стартавая цана — 14 800 рублёў ($ 4620 па курсе Нацбанка).

Будынак узведзены з камянёў і цэглы, мае плошчу 411,9 кв.м. У 2021 годзе ён быў прызнаны безгаспадарнай маёмасцю, у яго не было ні інвентарнага нумару, ні прызначэння. Да будынка спіртзавода ідзе ў камплекце зямельны ўчастак плошчай 0,2759 га у арэнду на 50 гадоў. Мэтавае выкарыстанне ўчастка — для «будаўніцітва і абслугоўвання будынка невысветленага прызначэння».

Былы спіртзавод (бровар) — частка маёнтка Скіндараў у вёсцы Міхайлаўшчына Гальшанскага сельсавету. Фота: Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Аўкцыён пройдзе на электроннай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы 29 студзеня 2024. Пераможца аўкцыёна будзе мець тры гады, каб пачаць карыстацца набытай нерухомасцю.

Ён будзе мець права пабудаваць на ўчастку жылы дом, культурна-асветніцкі аб’ект, гандлёвы аб’ект або кропку грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання ці іншы аб’ект, які будзе абслугоўваць насельніцтва. Пра абмежаванні па рэканструкцыю будынка інфармацыі ў апісанні аўкцыёну няма. У дзяржаўным спісе гiсторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі былога спіртзавода няма.

Чытайце таксама: У Карэлічах распрацуюць праект зон аховы на будынак былога бровара

Маёнтак Скіндараў у Міхайлаўшчыне і што ад яго засталося

Фальваркам Міхалаўшчызна з другой паловы XIX ст. валодала сям’я Скіндараў. Сядзіба канца XVIII — пачатку XIX ст. дасталася ім ад папярэдніх уласнікаў. У гады Першай сусветнай вайны ў панскіх дамах размяшчаўся шпіталь, піша канал «Спадчына». Пазней тут адкрылі льноперапрацоўчую вытворчасць. У гады Другой сусветнай немцы трымалі ў будынках ваеннапалонных.

Паводле даследчыка Анатоля Федарука, спіртзавод (яго яшчэ называюць броварам) пабудавалі Скіндары ў 1891 годзе, а ў 1907 яго рэканструяваў апошні ўласнік Чэслаў Скіндар.

Захаваліся фрагменты парку, брамы, гаспадарчыя пабудовы. Сядзібны дом не захаваўся — на яго месцы сёння адміністрацыйны будынак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024