Навіны

У гродзенскія замкі закупяць 13 новых экспанатаў: сярод іх — сялёдачніца за 20 рублёў

13 новых экспанатаў закупяць у Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Каштуюць яны ад 20 да 4000 рублёў. У цэлым музей на іх выдаткуе 17 100 рублёў.

Сярод закупак — сялёдачніца 1980-х гадоў са шкла, зробленая на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы. Памер — 25,8×10,7×2,5 см. На яе выдаткуюць 20 рублёў. Колькі ж выдаткуюць на тэчку для квіткоў правадніка на чыгунцы 1960−1980-х з дзерманціна.

Таксама закупяць альбом «Беларускі народны арнамент» выдаўца «Савет прамысловай кааперацыі БССР» 1953 года. Ён каштуе 190 рублёў. Каштоўнасць альбома для гісторыі Гродна ў тым, што яго надрукавалі ў колеры на гродзенскай літаграфіі — былой вытворчасці братоў Лапіных, дзе друкавалі знакамітыя ігральныя карты.

Закупяць старыя здымкі

Пасля закупкі ў музеі з’явіцца фотаздымак з выявай людзей на Старым мосце ў Гродне часоў Расійскай імперыі пачатку ХХ стагоддзя. На яго выдаткуюць 35 рублёў. І колькі ж — на фотаздымак з выявай гродзенскага вінзавода 1977 года.

А яшчэ там з’явяцца новыя карціны

Купяць таксама і восем работ мастакоў. Сярод іх — дэкаратыўная кампазіцыя «Свет и тень» Ірыны Радкевіч 2014 года з дрэва і пенапласту-за 2000 рублёў. А таксама — карціны «Движение I», «Движение II», «Движение III» Сяргея Асапрылка, зробленыя ў 2019−2020 гадах (1000, 1000 і 1100 рублёў), карціну «Изоляция» Пятра Янушкевіча 2020 года, палатно, алей, 99,5×105,5 см) — 2000 рублёў і карціне «Октябрьский вечер» Уладзіміра Казакова 1997 года (палатно, алей 80×100см) — 1600 рублёў.

Самыя дарагія карціны — «Легенда о Святом Губерте» Уладзіміра Качана 2019 года (палатно, акрыл, пластык, 110×160см) за 4000 рублёў і графічны ліст «Нацюрморт с гнездом» (аўтар — Лесчынскі А.А., праца 2002 года з паперы, шкла, металу, алоўка, 45,5×85,5) за 4000 рублёў.

Чытайце таксама: Чытач Hrodna.life перадаў у музей нямецкую каністру часоў Другой сусветнай

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў "Аднакласніках" сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота…

13 мая 2024

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024