Навіны

Лідчанку судзілі за «пікет у Instagram» — пост з БЧБ-сцягам

Лідчанка размясціла ў агульным доступе ў Instagram БЧБ-сцяг і не выдаліла яго. Тым самым, палічыў суд, яна прыняла ўдзел у пікетаванні, не атрымаўшы дазвол ад райвыканкама. Яе судзілі за пікет паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП у судзе Лідскага раёна. Рашэнне з’явілася ў банку судовых рашэнняў.

Лідчанка прызнала віну. Яе аштрафавалі на 10 базавых велічынь (370 рублёў) 28 лістапада.

Жанчына — майстар участка на мясцовым прадпрыемстве і маці малалетняга дзіцяці. Магчыма, яе тэлефон праверылі падчас зачыстак у Лідзе.

Тэлефон, які палічылі сродкам здзяйснення правапарушэння, ужо канфіскаваны па іншай адміністрацыйнай справе. Верагодна, жанчыну судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Чытайце таксама: Праваабаронца спытаў, ці можна пікетаваць у Facebook з БЧБ-сцягам. Вось што адказаў гарвыканкам

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024