Жыхарка вобласці звярнулася ў візавы цэнтр у Лідзе, дзе ёй дапамаглі з афармленнем дакументаў на нацыянальную візу Польшчы. Але візу яна не атрымала, таму вырашыла спагнаць з візавага цэнтра выплачаныя грошы. Там ёй адмовілі - і яна пайшла ў суд. Пра гэта стала вядома з банка судовых рашэнняў.
Лідчанцы ў візавым цэнтры аформілі дакументы для падачы на нацыянальную візу ў консульстве Польшчы. За запаўненне візавай анкеты, сэрвісны збор, кур’ерскую дастаўку і СМС-апавяшчэнне яна заплаціла 78,61 рублёў.
Але ў выдачы польскай візы лідчанцы адмовілі праз неабгрунтаванасць мэты або ўмоў знаходжання. Яна палічыла, што вінаваты візавы цэнтр: нібыта ёй няякасна аформілі дакументы. Яна звярнулася ў візавы цэнтр з прэтэнзіяй аб вяртанні грошай. Там іх вяртаць адмовіліся. Тады лідчанка пайшла ў суд.
Справу аб кампенсацыі страт і спагнанні грашовай кампенсацыі маральнай шкоды разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Там вырашылі іск не задавальняць, паколькі спажывец мае права запатрабаваць поўнага пакрыцця страт, калі іх прычынай была недастаткова добра выкананая праца. А факт недахопы ў працы візавага цэнтра пацверджаны не былі - ёсць толькі сцверджанне ісціцы.
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…