Навіны

У Свіслачы перайменавалі гімназію імя Каліноўскага

Гімназію № 1 імя Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы Гродзенскай вобласці перайменавалі ў гімназію № 1 імя Пашы (Праскоўі) Васіленкі. Пра гэта ў Telegram-канале паведаміла Вольга Бондарава.

«Ура, таварышы! Шлем гарачыя прывітанні і падзякі ў Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскай вобласці: выдатная праца», — напісала Бондарава.

Хто такая Праскоўя Васіленка?

Праскоўя Васіленка 7 лістапада 1943 года была публічна павешаная разам з сям’ёй за сувязь з партызанамі. Па даручэнні Беластоцкага падпольнага абкама партыі яна ўладкавалася ў нямецкую сталовую ў вёсцы Дабраволя Свіслацкага раёну і перадавала партызанам у Белавежскай пушчы каштоўную інфармацыю і прадукты харчавання. У яе гонар была названая піянерская дружына Дабравольскага дзіцячага сада — сярэдняй школы.

Чаму гімназію назвалі ў гонар Каліноўскага?

Кастусь Каліноўскі - рэвалюцыянер, адзін з лідараў паўстання 1863−1864 гадоў. Нарадзіўся ў Мастаўлянах Гродзенскага павета (цяпер — Польшча) і скончыў Свіслацкую прагімназію ў 1856 годзе. У Свіслачы ёсць адзін з нешматлікіх помнікаў Каліноўскаму. Там жа на гарадскіх могілках пахаваны яго брат Віктар.

Абвяшчэнне нядаўніх герояў і лідараў у тым ліку антырасійскіх паўстанняў ворагамі — адна з прыкмет руху ад аўтарытарызму да таталітарызму, мяркуе палітолаг Арцём Шрайбман. Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка параўнаў Каліноўскага са Сцяпанам Бандэрай.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024