Навіны

Падача анлайн і штрыхкоды: як і для каго зменіцца афармленне шэнгенскіх візаў

Дакументы на лічбавыя шэнгенскія візы можна будзе падаваць анлайн на адмыслова створанай для гэтага платформе. Замест звыклай візавай налепкі ў пашпарт будуць ставіць штрых-код з крыптаграфічным подпісам.

На інтэрнэт-платформе заяўнікі змогуць уводзіць усе неабходныя дадзеныя, загружаць электронныя копіі сваіх пашпартоў, праязных і пацвярджальных дакументаў, а таксама аплачваць візавыя зборы. Асабістая падача дакументаў у консульства спатрэбіцца толькі тым, хто атрымлівае шэнгенскую візу ўпершыню, людзям, чые біяметрычныя дадзеныя больш не сапраўдныя, і людзям з новым, чыстым пашпартам.

Новыя правілы афармлення шэнгенскіх віз Савет Еўрасаюза ўхваліў 13 лістапада. Яны павінны спрасціць працэс падачы заяў для падарожнікаў і зменшыць нагрузку на нацыянальныя адміністрацыі, якія змогуць рэагаваць больш хутка і эфектыўна, лічыць выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Іспаніі Фернанда Грандэ-Марласка Гомес.

Калі пачнуць выдаваць шэнгенскія візы анлайн

Пасля падпісання рэгламентаў, якія вызначаюць змены па лічбавых шэнгенскіх візах, іх апублікуюць у Афіцыйным часопісе Еўрапейскага саюза. Яны набудуць сілу на дваццаты дзень пасля публікацыі.

Дата пачатку ўжывання новых правіл залежыць ад тэрмінаў завяршэння тэхнічнай працы над платформай і лічбавай візай. Раней паведамлялі, што гэта можа адбыцца ў 2026 годзе, піша Officelife.

Хто дае «шэнген» беларусам

На пачатку восені ў топе краін па хуткасці падачы, станоўчым адказам і прастаце запісу на візы для беларусаў былі Італія, Грэцыя, Германія, Венгрыя і Польшча. У Францыю і Іспанію запісацца складана, да таго ж, візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску прыпыніў прыём дакументаў, а тэрмін разгляду дакументаў павялічылі. На шэнген ад Грэцыі нескладана падацца, але вялікі адсотак адмоваў. Колькасць адабрэнняў там падае разам з завяршэннем турыстычнага сезону. Чарга на падачу ў пасольства Германіі была да мая 2024 года.

Гасцявыя візы беларусам часцей за ўсё ставяць у Нямеччыне, Італіі і Польшчы. Польшча афармляе гасцявыя візы і катэгорыі С, і катэгорыі D. Зрабіць запрашэнне могуць як сваякі, так і сябры. У Італіі і Германіі яго не трэба рэгістраваць у профільных дзяржаўных органах.

Турыстычныя візы ў Польшчу афіцыйна пачалі выдаваць з верасня 2023 года, але запісацца на падачу практычна немагчыма, а візавыя эксперты фіксуюць вялікую колькасць адмоў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024