Навіны

«Перамога хрысціянства над ісламам». З сядзібы «Літоўка» знікне дэкор — але Бондарава ўсё яшчэ незадаволеная

З унутранага боку ўваходных варот сядзібы «Літоўка» размешчаны паўмесяц і зорка — сімвал, які лічыцца «ісламскім». Над імі размяшчаецца праваслаўны крыж. Гэта можна расцэньваць як перамогу хрысціянства над ісламам — таму сімволіку трэба прыбраць. Так адказаў Гродзенскі аблвыканкам на ліст Вольгі Бондаравай.

Ліст аб неабходнасці прыбраць дэкор накіравалі і ўладальніку «Літоўкі». Яго трэба выдаліць «у мэтах выключэння нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або варажнечы», і каб гаспадары не здаваліся ісламафобамі.

Уладальніку таксама не трэба змяшчаць унутры і звонку будынкаў «збудаванні рэлігійнай і акультнай сімволікі» і малюнкі, якія выкарыстоўваюць рэлігійныя, нацыяналістычныя і экстрэмісцкія арганізацыі. Прычына — сімвалы маюць сэнсавую нагрузку, якая можа адрознівацца ад той, якая ўкладаецца ў іх дызайнерамі сядзібы.

«А ЛГБТ-вясёлка, скульптура цела жанчыны, умантаванага ў стойку ў бары, хай застаюцца. Іх жа не патрактуеш як ісламафобію. І постаць Ліліт на ўваходзе на тэрыторыю аб’екта — таксама не», — раcхвалявалася Вольга.

Фэнтэзі-сядзіба «Літоўка»

Яе адкрыў Навагрудскі прадпрымальнік Сяргей Коваль. Ідэяй сядзібы якраз і было сумяшчэнне сімвалаў і знакаў розных культур і рэлігій. У лепшыя гады за выхадныя яе наведвалі да 4000 чалавек. Справа сутыкнулася са скандаламі: на сходы людзей мясцовыя жыхары скардзіліся ўладам. Уладальнік у 2019 годзе наклаў на сябе рукі. Пасля смерці Сяргея Коваля кіраўніцтвам сядзібы занялася яго дачка.

«Літоўка» працягвае працаваць

Бондарава спрабавала закрыць сядзібу «Літоўка». Па яе наводцы ў пачатку восені працу сядзібы правяралі Навагрудскі РАУС і Навагрудскі райвыканкам. Туды прыязджала рабочая група з прадстаўнікамі Міністэрства культуры, Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, а таксама Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Навагрудскі РАУС не знайшоў складу правапарушэння ў дзеяннях кіраўнікоў «Літоўкі». Праўда, прыйшлося змяніць тэкст экскурсіі, размясціць інфармацыйныя таблічкі і «апрануць» скульптуру. Для дзяцей увялі забарону на наведванне некаторых аб’ектаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024