Навіны

Да казарм ХІХ ст. на Шчорса хочуць дабудаваць лішнія паверхі: плануюць паўторныя абмеркаванні

На грамадскія абмеркаванні паўторна выставілі справаздачу аб уплыве на навакольнае асяроддзе перабудовы казармаў XIX ст. на Шчорса, 2 і 4. У новым праекце раптоўна вырасла колькасць паверхаў і кватэр. Нягледзячы на забарону неабгрунтаванай змены фасадаў, забудоўшчык вырашыў пашырыць гістарычныя вокны.

Былыя царскія казармы перарабляюць на клубны комплекс (элітнае жытло). Зараз абодва будынкі хочуць перарабіць на трохсекцыйныя, трох- і чатырохпавярховыя (раней планавалі двухпавярховыя і мансардны паверх у адным з іх), заўважыў канал Urban Hrodna.

На Шчорса, 2 паводле новай справаздачы будзе 39 кватэр і паркоўка на 58 машынамесцаў, на Шчорса, 4 — 52 кватэры і паркоўка на 33 месцы. У папярэдняй справаздачы АУНА гаворка ішла пра 30 і 45 кватэр адпаведна і падземныя гаражы на 12 месцаў у кожным будынку.

Працы ў казармах пачалі яшчэ ў чэрвені 2023 г. Фота: «Вячэрні Гродна»

У новым АУНА разглядалі безальтэрнатыўнае размяшчэнне пляцоўкі будаўніцтва і рэалізацыю праекта або поўную адмову ад яго.

Што яшчэ не так з праектам

Грамадскае абмеркаванне самога праекта ладзілі ў лістападзе 2022. Пасля яго праект амаль не змяніўся: ад няслушнага пашырэння арыгінальных вокнаў на першым і другім паверхах не адмовіліся. Такія змены моцна сказяць архітэктурны выгляд будынкаў XIX ст. Пры тым, ва ўмовах продажу будынкаў новым уласнікам была забарона на неабгрунтаваныя змены фасад, бо казармы — шэраговая гістарычная забудова, якая ахоўваецца.

Гісторык Мечыслаў Супрон прыводзіў прыклады перабудовы падобных казармаў у аб’екты грамадскага прызначэння і жылля ў Польшчы і Літве. Знешні выгляд там пакідалі нязменным, што не перашкаджае іх эксплуатацыі.

Да перабудовы казармы ў Гродне захаваліся ў арыгінальным выглядзе, што вельмі рэдкая ў Беларусі з’ява.

Калі пройдуць новыя абмеркаванні

Новыя абмеркаванні адбудуцца ў кастрычніку-лістападзе (дакладных датаў пакуль няма). Папярэднія праходзілі вясной. Сустрэчу для абмеркавання справаздачы АУНА правядуць толькі ў выпадку, калі будуць звароты ад грамадзян. У такім разе пры патрэбе на дапрацоўку АУНА дадуць яшчэ тыдзень.

Дзяржаўную экспертызу справаздача па АУНА ў складзе праектнай дакументацыі пройдзе ў лістападзе. Яна зойме месяц.

Рашэнне па планаванай дзейнасці мусяць прыняць у снежні 2023 года.

Да забудоўшчыка — шмат пытанняў

Кампанія-забудоўшчык — PObudowa («Палессежылбуд»). Яны выкупілі казармы ў 2022 годзе са зніжкай у 80%.

На пакупку кватэр у будучым ЖК ужо вядуць папярэдні запіс. Раней продаж збіраліся адкрыць у канцы ліпеня 2023 года. Кампанія таксама будуе ў Гродне квартал «Аўгустоўскі» ў Баранавічах-9 каля вуліцы Ткацкай (траса ў бок Аўгустоўскага канала) і двухсекцыйную высотку на Магістральнай. Акрамя таго кампанія выкупіла Дом афіцэраў, які да таго спрабавалі прадаць больш за 20 разоў.

Да праектаў «Палессежылбуда» ёсць шмат пытанняў. Кампанія будуе і рэканструююе будынкі ў розных гарадах Беларусі. Часам — зусім не згодна з іх пачатковым выглядам, нават калі яны размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024