Латвія прыпыніць працу памежнага перахода «Сілене» (з беларускага боку «Урбаны») на беларуска-латвійскай мяжы. Гэта адбудзецца 19 верасня 2023 года каля 20:00. Прычына — забеспячэнне недатыкальнасці дзяржаўнай мяжы і перадухіленне пагрозы дзяржаве, звязанай з нелегальнай міграцыяй, паведаміў міністр унутраных спраў Латвіі Ріхардс Казлоўскіс.
З 13 па 19 верасня 2023 года памежная служба Латвіі перадухіліла спробы 894 чалавек незаконна перасекчы латвійска-беларускую мяжу. Агулам за верасень памежнікі перадухілілі больш за 1770 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. У жніўні - больш за 1600 спробаў.
Таксама ў МУС Латвіі сказалі, што дадатковыя абставіны рызыкі і магчымую матывацыю для працягвання намаганняў Беларусі па дэстабілізацыі сітуацыі на мяжы з Латвіяй, можна лічыць адкрытую падтрымку Беларуссю Расіі ў вайне супраць Украіны.
На беларуска-латвійскай мяжы працягне працаваць памежны пункт пропуска «Патерніекі» (з беларускага боку «Грыгароўшчына»).
У ліпені 2023 года латвійскія памежнікі запрашалі на размову беларусаў, якія накіроўваліся ў Латвію. У іх аглядалі тэлефоны, а таксама пыталі, куды яны едуць і з якой мэтай.
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…