Навіны

«Расійскага квартала» ў Гродне не будзе? Улады прапанавалі новыя варыянты назваў для вуліц у Баранавічах-11 (абноўлена)

У мікрараёне прыватнай забудовы Баранавічы-11 працягваюць праектаваць новыя вуліцы. На гэты раз Гарадскі савет дэпутатаў прапануе іх назваць у гонар гродзенцаў або людзей, звязаных з горадам. У спісе — воіны-інтэрнацыяналісты і ветэраны Другой сусветнай вайны. Папярэдняй ідэяй было стварэнне «расійскага квартала», дзе большасць вуліц былі б названыя ў гонар гарадоў-пабрацімаў з Расіі. Падобна, што ад яе адмовіліся.

16 лістапада вуліцам далі назвы — дэпутаты гарадскога савета прынялі адпаведнае рашэнне, паведамляе «Гродна Плюс».

Новы мікрараён разбудоўваецца на заходняй ускраіне Гродна, паміж вуліцай Ткацкай і вёскай Адамавічы. Для назваў новых вуліц Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў прапанаваў такія варыянты:

  1. Улица Виктора Юртова (вуліца Віктара Юртава),
  2. Улица Филиппа Старовойтова (вуліца Філіпа Старавойтава),
  3. Переулок Филиппа Старовойтова (завулак Філіпа Старавойтава),
  4. Улица Сергея Лисанова (вуліца Сяргея Лісанава),
  5. Переулок Григория Обелевского первый (завулак Рыгора Абялеўскага першы),
  6. Переулок Виктора Юртова первый (завулак Віктара Юртава першы),
  7. Переулок Григория Обелевского второй (завулак Рыгора Абялеўскага другі),
  8. Переулок Виктора Юртова второй (завулак Віктара Юртава другі),
  9. Улица Николая Подгурского (вуліца Мікалая Падгурскага),
  10. 1Улица Григория Обелевского (вуліца Рыгора Абялеўскага).
Схема новых вуліц у Баранавічах-11. Крыніца: grodno.gov.by

Меркаванні гараджан прымаюць у пісьмовай форме да 9 кастрычніка 2023 г.:

  • 230 023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 (з пазнакай «вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытанні наймення элементаў вулічна-дарожнай сеткі»),
  • на e-mail: gsd-grodno@mail.grodno.by.

Што гэта за людзі?

Чым вядомыя людзі, у гонар якіх прапанаваналі назваць новыя вуліцы, напісаў канал Urban Hrodna:

  • Віктар Юртаў (1946−1980) — воін-інтэрнацыяналіст, капітан міліцыі, старшы інспертар крымінальнага вышуку УУС Гродна. Яму прысвечана мемарыяльная дошка на доме, дзе ён жыў (Леніна, 30), упамянуты на помніку воінам-інтэрнацыяналістам у скверы на Курчатава.
  • Філіп Старавойтаў (1905−1977) — ваенны лётчык-штурмавік, палкоўнік, удзельнік вызваленчых паветраных баёў у раёне Гродна і вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ваяваў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі і ў савецка-фінскай вайне. Ганаровы грамадзянін Гродна.
  • Сяргей Лісанаў (1967−1987) — сяржант, старшы стралок дэсантна-штурмавой групы пагранічных войск, воін-інтэрнацыяналіст. Яму прысвечана мемарыяльная дошка ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы, упамянуты на помніку воінам-інтэрнацыяналістам у скверы на Курчатава.
  • Рыгор Абялеўскі (1925−2023) — палкоўнік пагранічных войскаў у адстаўцы, ганаровы пагранічнік Рэспублікі Беларусь, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровы грамадзянін Гродна.
  • Мікалай Падгурскі - лейтэнант, абаронца Гродзенскай крэпасці ў час Вялікай Айчыннай вайны, апошні абаронца форта № 1. Застраліўся, каб не здацца ў нямецкі палон.

Другая спроба назваць вуліцы

Вясной 2023 года тапанімічная камісія ўжо зацвярджала назвы вуліц для Баранавіч-11. Сем вуліц і тры завулкі там вырашылі назваць у гонар гарадоў-пабрацімаў з Расіі (Волагда, Калінінград, Ухцінск, Хімкі), Азербайджана (Габалін) і Ізраіля (Ашкелон). Цэнтральная вуліца павінна была стаць Пабрацімскай. Рашэнне выклікала крытыку ў незалежных медыя.

Увекавечыць памяць ветэрана Другой сусветнай вайны Рыгора Абялеўскага тады прапанаваў Гродзенскі савет ветэранаў. Ідэю ўнеслі ў банк дадзеных. Яго імем меркавалі назваць адну з вуліц у мікрараёне Грандзічы.

Чытайце таксама: У Калбасіно збудуюць новы квартал. Мусіла быць школа, але выявілася — надта дорага

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024