Навіны

У Гродзенскай вобласці падае колькасць прадпрымальнікаў - але ў падатковай не смуткуюць

У Гродзенскай вобласці за год стала на 1218 індывідуальных прадпрымальнікаў менш. Тым не менш абласная падатковая атрымала з ІП ​​больш падаткаў, чым год таму.

Па стане на 1 ліпеня 2023 года на падатковым уліку ў Гродзенскай вобласці стаялі 27 409 індывідуальных прадпрымальніка. Гэта на 4,3% менш, чым на 1 ліпеня 2022 года.

Пры гэтым у бюджэт Гродзенскай вобласці за першае паўгоддзе 2023 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі 53,2 млн. рублёў. Гэта 2,5% усіх даходаў бюджэту. У супастаўных цэнах за той жа перыяд год таму паступленні выраслі на 15,7% (на 7,2 млн. рублёў).

Больш за ўсё атрымалі ад прадпрымальнікаў у сферы аптовага і рознічнага гандлю — 38,9%, або 20,7 млн. рублёў. Транспартная сфера прынесла 21,3%, ці 11,4 млн. рублёў, будаўніцтва — 6,1%, ці 3,2 млн руб., апрацоўчая прамысловасць — 5,5%, ці 2,9 млн. рублёў.

А якая сітуацыя ў Беларусі?

Падобная сітуацыя і ў Брэсцкай вобласці: за год колькасць прадпрымальнікаў упала з 36,4 тысяч да 34,3 тысячы. Затое падаткаў з пакінутых сабралі больш на траціну — усяго 108,7 млн ​​рублёў. Звестак па іншых абласцях няма. Пры гэтым у Мінску вось ужо два гады не рэгіструюць новых ІП з-за «тэхнічных праблем», піша «Зеркало». Колькасць прадпрымальнікаў за год там упала на 7,1%.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024