Навіны

Прадпрымальніка з Зэльвы асудзілі на тры гады калоніі. Яго збілі пры затрыманні

Зэльвенскага прадпрымальніка і праваабаронцу Віктара Ламеку асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынеслі ў судзе Зэльвенскага раёна 31 жніўня. Яго асудзілі за паклёп і абразу на адрас Аляксандра Лукашэнкі па арт.367 КК і арт. 368 КК, паведамляе Telegram-канал MAYDAY TEAM.

Суддзя — Наталля Сцяпанава.

Віктар Ламека — індывідуальны прадпрымальнік, паводле дадзеных by.linkedin.com, зарэгістраваны на рынку ў Зэльве. Судзіўся з падатковай і дапамагаў абараняць правы прадпрымальнікаў з Гродзенскай вобласці ў судах.

Мужчыну затрымалі 29 сакавіка 2023 года. Паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, сілавікі моцна збілі мужчыну спачатку ў мікрааўтобусе. Затым супрацоўнікі 9-га ўпраўлення ГУБАЗіК працягнулі збіццё ў будынку ведамства. Хоць на відэа з затрыманнем відаць, што мужчына супраціву не аказваў. У Ламекі вельмі пацярпела нага.

Спачатку на Ламеку склалі пратакол па 19.11 КаАП. Яго аштрафавалі. У будынку суда сілавікі паўторна затрымалі яго. Пасля другога суда па адміністрацыйнай справе Ламеку адправілі ў следчы ізалятар.

Мужчыну судзілі яшчэ як мінімум два разы — па па арт. 19.11 ч. 2 КК «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць», а пазней яшчэ і па арт.19.10 ч. 1 КК «Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі», паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Пакуль ён знаходзіўся ў СІЗА, у яго памерла маці.

Прадпрымальнік быў прызнаны палітвязнем.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024