Навіны

У Conte з’явілася рэклама з Аляксандрай Борціч… і хутка знікла. Што адбылося?

У Instagram вырабніка адзення Conte акторка Саша Борціч, чыё дзяцінства прайшло ў Гродне, рэкламавала джынсы брэнда. Допіс з’явіўся 16 жніўня, а праз суткі знік. Яго атакавалі прапагандысты.

Пост пратрымаўся менш, чым суткі. У акаўнце Борціч інфармацыі пра супрацоўніцтва таксама няма, піша «Наша Ніва».

Магчыма, прычынай знікнення рэкламы сталі нападкі на яе прапагандыстаў. Яны ўспомнілі, што ў 2020 годзе Саша Борціч падтрымала пікет гродзенцаў на Савецкай плошчы, а пасля і беларусія пратэсты. Тады акторка з беларускімі каранямі, якая жыве і здымаецца ў Расіі, нават выходзіла на пікет да беларускай амбасады ў Маскве. Пазней яна выказалася супраць вайны ва Украіне.

Instagram Conte. Скрыншот: «Наша Ніва»

«Вы каго падтрымліваеце? Ці забылі ў якой краіне бізнэс у вас?»? — напісала ў каментарах да паста карыстальніца, падпісаная ў профіле як Таццяна Сідаровіч. Яе акаунт закрыты, але ў апісанні размешчаны спасылкі на Telegram-канал з праўладнай і прарасійскай прапагандай «Белоруска „топит“» і чат «Заходи на Ябатькинг». Інфармацыя пра пост пайшла і па Telegram-каналах іншых праўладных актывістаў.

Да нядаўняга часу тварам брэнду Conte была беларуская мадэль, пераможца конкурсу «Міс Беларусь — 2008», удзельніца міжнароднага конкурсу «Міс Свету» Вольга Хіжынкова. У 2020 годзе яна таксама падтрымала пратэсты і была арыштаваная агулам на 42 сутак.

Чытайце таксама: Актриса Саша Бортич: Беларусы — очень терпеливый народ, но когда он нарисовал 80%, они такие: «Чувак, нет»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024