Навіны

Дзяржструктуры пачалі аднаўляць доступ да сваіх сайтаў з-за мяжы: дапамаглі электронныя звароты

З вясны 2023 года актывісты пачалі кампанію, каб аднавіць доступ да дзяржаўных сайтаў з-за мяжы. Праз сем петыцый некаторыя сайты сталі даступныя. Паспрыяла гэтаму праца «камісіі па вяртанні». Гісторыю поспеху распавядае ipetitions.by.

Сайты некаторых беларускіх дзяржорганаў і дзяржарганізацый сталі недаступныя з-за мяжы з вясны 2022 года. Так улады спрабавалі засцерагчыся ад DDoS-нападаў, якім яны падвергліся ад хакераў у пачатку вайны ва Украіне. Сярод заблакаваных з-за мяжы сайтаў - сайт МУС, Генпракуратуры, сайты дзяржзакупак. Для гродзенцаў доўгі час былі недаступныя сайты Гродзенскага гарвыканкама і газеты «Гродзенская праўда».

Аб аднаўленні доступу да часткі сайтаў распавялі эмігранты з Літвы і Польшчы. «У мяне ў Беларусі засталіся бацькі, я плачу там падаткі дагэтуль, з’яўляюся грамадзянкай краіны. На якіх падставах мяне пазбавілі магчымасці атрымліваць звычайную, неабходную для дзелавой перапіскі з чыноўнікамі інфармацыю? < … > І ўжо прабачце, але прама як у рэкламных роліках, я „была прыемна здзіўленая“, калі ўжо праз месяц доступ зноў адкрылі…», — распавяла Наталля.

Ніводная з дзяржструктур, рэагуючы на афіцыйны запыт, не пацвердзіла самога факту наўмыснага блакавання.

Як знайсці беларускі VPN

Атрымаць доступ да сайтаў з-за мяжы можна з дапамогай VPN-сэрвісаў з серверамі ў Беларусі. Правераныя дадаткі: Hola VPN і Urban VPN. Першы ў бясплатнай версіі працуе паўгадзіны, потым трэба паўгадзіны пачакаць. Другі працуе бясплатна без абмежаванняў па часе. Іншыя вядомыя альтэрнатывы: Red Shield VPN, Free VPN Planet і VPN LAT, але ў некаторых з іх доступ да беларускага сервера будзе платным.

Паспрыяла «камісія па вяртанні»

Першая петыцыя з’явілася ў лютым 2023 года, калі дзяржпрапаганда заклікала беларусаў ісці ў «камісію вяртання». Актывісты ў адказ напісалі петыцыю ў Генпракуратуру з просьбай аднавіць доступ да яе сайту з-за мяжы. Яны адзначылі, што сам інтэрнэт-рэсурс, на які па задумцы ініцыятараў стварэння «камісіі па вяртанні» павінны ісці лісты ад раскаяных, заблакаваны для карыстальнікаў, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

Адказ на гэты зварот прыйшоў 3 сакавіка. У ім гаварылася, што звароты ў камісію могуць быць накіраваныя па паштовым адрасе, у электроннай форме або ў Telegram-бот. Але адразу пасля з’яўлення гэтага ліста сайт сапраўды стаў даступны.

Якія яшчэ петыцыі стваралі?

Магілёўскі гарвыканкам

Аўтары петыцыі ў красавіку адзначылі, што «сітуацыя стварае значны бар’ер для многіх грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой».

Адказ з гарвыканкаму прыйшоў 23 траўня. У ім намеснік старшыні піша, што «абмежаванні ў налады сайта не ўносіліся. Для аператыўнага вырашэння пытанне было накіраванае ў ТАА „Беларускія воблачныя тэхналогіі“, у падпарадкаванні якога знаходзіцца забеспячэнне даступнасці сайта. Хостынг-правайдэрам ТАА „Беларускія воблачныя тэхналогіі“ забяспечаны доступ да сайта за межамі РБ. Разам з тым, магчымыя абмежаванні доступу да сайта з боку хостынг-правайдэраў асобных краін». Праз некалькі дзён доступ да сайта быў цалкам адноўлены.

Мінаблвыканкам

«Грамадзяне Беларусі маюць доступ да сайта Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Аднак у цяперашні час доступ з-за мяжы немагчымы па тэхнічных прычынах. Інфармацыя аб развіцці Мінскай вобласці даступная на партале mlyn.by для грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой», — паведамілі ў адказе. Сайт даступны з перабоямі.

Жлобінскі райвыканкам

«Сайт Жлобінскага райвыканкама адпавядае патрабаванням пастановы Савета Міністраў «Аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, і функцыянуе ў рамках дзеючага заканадаўства», — адказалі ў райвыканкаме. Гэты адказ збіраюцца абскардзіць.

Міністэрства юстыцыі, Добрушскі райвыканкам і Хойніцкі райвыканкам

Адказы на гэтыя звароты яшчэ чакаюць.

Гэта — яшчэ адно парушэнне правоў беларусаў

 — Права на доступ да інфармацыі рэгулюецца артыкулам 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з ёй грамадзянам нашай краіны гарантуецца права на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя. Пры гэтым дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаны даць грамадзянам магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць іх правы і законныя інтарэсы, — распавёў юрыст Сяргей Зікрацкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024