Навіны

Скандал у дзяржпрэсе Гродна: газета абвінаваціла маладую супрацоўніцу ў хлусні аб размеркаванні

Аліна зняла і выклала ў інтэрнэт ролік аб праблемах размеркавання і жыцці маладога спецыяліста. Ёй адказалі ў афіцыйным Telegram-канале і на сайце «Гродзенскай праўды». У Telegram-канале заявілі, што моладзь «разбэсціла ўсёдазволенасць 2020 года», а дзяўчыну абвінавацілі ў паклёпе і прыдуркаватасці.

Мяркуючы па тым, што дзяўчыну назвалі «перажаванай 2020 годам «акулай пяра», яна адпрацоўвала размеркаванне ў адным з дзяржаўных медыя. Аліна ў сваім адказе згадвае «Тамару Леанідаўну». Тамара Леанідаўна Рудак — галоўны рэдактар «Перспективы».

Па словах Telegram-канала, дзяўчына парушыла прынцыпы журналістыкі - праўдзівасць і аб’ектыўнасць.

«А ўжо нахабна хлусіць пра заработную плату маладых спецыялістаў, маючы на руках суму ўтрая большую, чым названая (фота прыкладаецца), гэта ўжо зусім не камільфо, ці ведаеце. < … > А вось тут, магчыма, вабяць замежныя псеўдаблагі, якімі гатовыя падзяліцца з вельмі таварыскай журналісткай псеўдасябры «з усяго свету», — напісалі ў Telegram-канале. Там жа выклалі разліковы рахунак з заробкам у 1190 рублёў або $ 392.

Разліковы ліст. Фота: Telegram-канал «Гродно медыя Group»

У Telegram-канале сцвярджаюць, што дзяўчына панясе адказнасць па законе.

Што кажа дзяўчына?

«Вельмі карэктна прыводзіць разліковы рахунак за чэрвень 2023, калі ў відэа я кажу пра жнівень 2021 года. Спадзяюся, вы зможаце задаць Тамары Леанідаўне пытанне, чаму ў мяне за чэрвень было два выходных дня, і бОльшую частку месяца я працавала адна за дваіх, акрамя таго, вярстала праграму тэлеперадач і пісала матэрыялы. І як гэта можа не парушаць Працоўны кодэкс РБ, асабліва ў дачыненні да людзей з інваліднасцю. Веру ў вас!» — напісала карыстальніца ў каментарах да паста.

Мы знайшлі старонку дзяўчыны ў TikTok. Мяркуючы па ўсім, яна родам з Баранавіч і вучылася ў Мінску. На старонцы ўжо няма відэа аб размеркаванні. Яна скончыла універсітэт у 2021 годзе. Дзяўчыне выдалілі шчытападобную залозу — у яе інваліднасць III групы і дапамога памерам 317 рублёў. У адказах на каментары дзяўчына распавяла, што яе пасада — адміністратар інтэрнэт-рэсурсу ў дзяржгазеце.

Чытайце таксама: У Беларусі пачнуць размяркоўваць таксама тых, хто плаціў за вучобу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024