Навіны

У Гродне запускаюць новы квіз «Матрошка». Абяцаюць лайтовую гульню

У Гродне запусцяць новую барную гульню-віктарыну — «Матрошка Квіз». У ёй будуць пытанні на логіку, эрудыцыю, веданне кіно, гульняў і музыкі. Арганізатары абяцаюць «не ўзрываць мозг складанымі пытаннямі», паведамілі на старонцы квіза ў «ВКонтакте».

«Матрошка квіз». Крыніца: Старонка квіза ў «ВКонтакте»

Паводле арганізатараў, гульні будуць праходзіць у рэжыме «лайт». Там будуць разнастайныя гульнявыя туры і інтэлектуальныя баталіі. Арганізатар новага квіза — Андрэй Карач, які ў верасні 2019 года запусціў у Гродне інтэлектуальную гульню VSпомнить VSё. У розныя гады гэты квіз праходзіў таксама ў Шчучыне і Скідзелі. З 2023 года VSпомнить VSё пачалі праводзіць у Польшчы і Расіі.

Калі адбудзецца першая гульня «Матрошка», пакуль невядома.

Якія квізы былі ў Гродне раней

Па стане на 2023 год у Гродне праводзяць «Мазгабойню», «Vsпомніць VSе», «SuperQuiz», «Оскар», «ХопХей», «Смузи». Час ад часу праводзяць тэматычныя квізы, напрыклад, музычныя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024