Навіны

Чарніцы малая, лісічкі з Парэчча. Што па чым прадаюць на рынках Гродна?

У Беларусі пачаўся ягадны сезон, пайшлі і першыя лісічкі. Калі не атрымліваецца выехаць у лес, няма прычыны адмаўляць сабе ў свежай чарніцы. Сезонныя ягады і грыбы з’явіліся на гродзенскіх рынках.

Чарніцы з лісцем і без

5 ліпеня, амаль у сярэдзіне тыдня, буйныя, але з лісцем чарніцы на Скідзельскім рынку каштавалі ад 5,9 рублёў за кілаграм. Імаверна, што ягады збіралі ручным камбайнам. На гандлёвых шэрагах прадаўцоў чарніц зусім няшмат — можна палічыць па пальцах адной рукі, піша «Вячэрні Гродна». Чарніцы збіралі ў раёне Парэчча — Узберажы.

Больш прадаўцоў ягад стаіць на падыходах да рынку, там, дзе гандлююць з зямлі. За чарніцу там просяць 7 рублёў за літр. Суніцы каштуюць па 5 рублёў за шклянку, за паўлітра выходзіць 10 рублёў.

Чарніцы. Фота: pexels.com, Brigitte Tohm

Чарніцы прадаюць таксама на гродзенскіх міні-рынках. Буйная ягада без лісця на Девятоўцы або на Вішняўцы каштуе 10 рублёў за літр.

Грыбоў пакуль мала

Лісічкі пакуль прадаюць толькі па-за месцамі стацыянарнага гандлю. Журналісты адшукалі ўсяго двух прадаўцоў. Літр буйных лісічак каштаваў 7 рублёў. Іх сабралі на балотах у раёне Парэчча. На іншых рынках Гродна лісічак пакуль не знайшлі.

Свежыя лісічкі. Фота: pixabay.com

А што з іншымі ягадамі і бульбай?

Цэны на чарэшню, клубніцы і бульбу ў параўнанні з мінулым месяцам працягнулі падаць. Так, у другой палове чэрвеня чырвоная чарэшня каштавала 11,9−15,9 рублёў за кілаграм, клубніцы — ад 6, але часцей — 7−8 рублёў за кілаграм, бульба — 2,5−3,5 рубля за кілаграм. Цана на кавуны стаіць на месцы, амаль не змянілася і на абрыкосы: была 6,9−7,9 рублёў.

Актуальные цены сейчас такие:

  • парэчка чырвоная і чорная — 4,50 рублёў,
  • агрэст — 6,90 рублёў,
  • жоўтая чарэшня — 9 рублёў,
  • чырвоная чарэшня — ад 5,80 да 16 рублёў,
  • клубніцы — ад 5 да 9 рублёў,
  • буякі - ад 16 да 38 рублёў,
  • вішня — 3 рублі,
  • кавун — 3,50 рублёў,
  • абрыкосы — 7,50 рублёў,
  • сліва — 10 рублёў,
  • свежая бульба — 1,50 рублёў.

Чытайце таксама: Згушчонка, клубніцы, агурок і не толькі. Пяць рэцэптаў хатняга ліманаду, якія ратуюць у спёку

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024