Навіны

У Гродзенскай вобласці прадаюць дом на возеры

Недалёка ад Мастоў у Гродзенскай вобласці прадаецца база адпачынку з домам амаль на вадзе. Там няма газу, але ёсць рускія печы і сажалкі з рыбай. За ўсё хочуць $ 60 тысяч.

База адпачынку «Уют» знаходзіцца ў вёсцы Алешавічы ў Мастоўскім раёне. Яна складаецца з некалькіх комплексаў - хатаў, лазні і крытых альтанак. Проста побач з дамкамі ёсць сістэма з дзесяці сажалак агульнай плошчай 17,6 га, дзе можна лавіць рыбу. Мяркуючы па Instagram базы адпачынку, у асноўным туды прыязджаюць менавіта па рыбалку.

Чытайце таксама: Цэнтр адпачынку на Аўгустоўскім канале прадаюць за даўгі-разам з Пірсам і шампурамі

Адзін з комплексаў стаіць проста на маленькім востраве на адным з большых азёр. З вялікай зямлі да яго вядуць масткі, а вада падыходзіць амаль ушчыльную да дома.

Дамкі выдатна пасуюць, каб схавацца ад гарадскога жыцця. У іх не праведзены ні газ, ні ацяпленне, затое ёсць рускія печы. У вокнах стаяць шклопакеты. У адным з дамкоў ёсць банкетная зала на 20 чалавек.

Агульная плошча ўчастка — 30 сотак. За ўсю базу адпачынку хочуць 184 584 рублёў ($ 60 000).

У саміх Алешавічах таксама ёсць, што паглядзець. У вёсцы захаваліся лядоўня і каменная гаспадарчая пабудова сядзібы XIX стагоддзя, якая належала Незабытоўскім. Сам сядзібны дом згарэў: у 1941 годзе, адыходзячы, савецкія салдаты ўзарвалі снарады, складзеныя ў лямусе. Вёска, а разам з ёй і сядзіба, загарэлася ад аскепкаў і згарэла амаль уся.

Чытайце таксама: Пераключыліся на родны край: тры гродзенкі распавялі, як адкрылі для сябе Беларусь падчас пандэміі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024