Навіны

У Гродне судзяць уладальніка этнакрамы «Цудоўня»

У судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць Несцяровіча Андрэя Валер’евіча. Яго дадзеныя супадаюць з дадзенымі ўладальніка этнамагазіну «Цудоўня». Мужчыну судзяць паводле арт. 295 ч.2 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».

Мужчыне пагражае ад папраўчых работ да сямі гадоў калоніі.

Гродзенскага бізнесмена Андрэя Несцяровіча затрымалі 14 красавіка і падвергнулі адміністрацыйнаму арышту на 10 сутак за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў арт.19.11 КаАП. Пазней яго арыштавалі на трое сутак у рамках крымінальнай справы. Па якім артыкуле, не паведамлялі. Потым мужчына выйшаў на волю.

Этнакрама «Цудоўня» працуе ў Гродне з 2015 года. Падчас і пасля выбараў 2020 года крама сустрэлася з рэпрэсіямі: штрафамі і пазбаўленнем памяшкання. Яго ўладальнік вырашыў заставацца ў Беларусі, каб развіваць мясцовую культуру і рамёствы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024