Навіны

У турме Гродна запланавалі рамонт. Што зробяць?

У турме № 1 Гродна запланаваны шэраг работ: рамонт агароджы ад вышкі № 1 да вальера ўстановы і рамонт даху пастоў № 13−14 рэжымнага корпуса № 2.

Па абодвух работах «Турма № 1» праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Рамонт агароджы каштуе 28 606 рублёў, рамонт даху — 50 977. Іх дадуць з рэспубліканскага бюджэту.

Згодна з дэфектным актам, на агароджы ёсць адслаенні рамонтных складаў ад сцен, а афарбоўка састарэла. Запланаваны кладка руберойда, мантаж прафіляванага ліста, устаноўка карнізнай планкі і планкі прымыкання. Рамонт правядуць з 17 ліпеня па 29 верасня. Яшчэ 190 рублёў выдаткуюць на тэхнічны нагляд.

У той жа час правядуць рамонт даху пастоў № 13−14 рэжымнага корпуса № 2. Там знайшлі скразныя расколіны на шыферы і кроквеннай сістэме. Ёсць частковыя разбурэнні даху.

Трэба правесці дэмантаж пакрыцця даху, вадасцёкавых труб і іншых элементаў. Пасля гэтага ўсталююць каркасы карнізаў, фальцавога даху, вадасцёкавых жолабаў, вадасцёкавых труб і інш. У дадатак 320 рублёў таксама выдаткуюць на тэхнічны нагляд.

Капітальны рамонт турмы

Акрамя гэтага, запланаваны капітальны рамонт будынка турмы № 1 Гродна. Заменяць вентыляцыю, дахавае пакрыццё, вадасцёкавую сістэму і афарбуюць фасады.

Турма размешчана па вул. Кірава, 1 у былым кляштары езуітаў. Гэта матэрыяльная гісторыка-культурнай каштоўнасць катэгорыі «2». У турме тры паверхі і адзін падземны. Агульная плошча — 3500 кв. м

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024